Дзьверы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьверы (Флярэнцыя)

Дзьве́ры — канструкцыйны элемэнт будынка, які служыць для ўваходу і выхаду зь яго. Колькасьць дзьвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца пляніроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканьнямі. Найбольш старадаўняя форма дзьвярэй — на бегунах, у наш час пашыраны дзьверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі — драўлянымі плянкамі, шчыльна зьбітымі ў пазы. Звычайна дзьверы маюць адно палатно. Дзьверы зь дзьвюх створак характэрны для местачковага жыльля. Атрымалі пашырэньні двухстворкавыя дзьверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залю. Дзьверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі.

Лопасьцевыя дзьверы

У залежнасьці ад канструкцыйнага вырашэньня дзьверы падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя (з двух слаёў дошак) і філянговыя. Дашчаныя часьцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках. У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г. д.); дэкаратыўнасьць такіх дзьвярэй узбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цьвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя дзьверы асабліва пашыраны ў наш час. Яны складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі. Элемэнты філянговых дзьвярэй заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца дзьверы пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, іншых запораў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзьверысховішча мультымэдыйных матэрыялаў