Дзьвюхпалосы клоўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьвюхпалосы клоўн
Amphiprion bicinctus by Patryk Krzyzak.jpg
Amphiprion bicinctus
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Атрад Акунепадобныя
Сямейства Памацэнтравыя
Падсямейства Рыбы-клоўны
Бінамінальная намэнклятура
Amphiprion bicinctus

Дзьвюхпалосы клоўн (па-лацінску: Amphiprion bicinctus) — рыба сямейства памацэнтравых.

Тэрытарыяльны і агрэсіўны выгляд, які жыве парамі сярод жыгучых шчупальцаў актыніяў, якія прадстаўляюць яму абарону ад драпежнікаў. Сілкуецца багавіньнем, бесхрыбетнымі і рэшткамі ежы актыніі. Размалёўка яркая, асноўны колер жоўта-аранжавы зь дзьвюмя белымі палосамі. Даўжыня да 14 см. У супольнасці каралавага рыфа існуюць у сымбіёзе з актыніямі (марскімі анэмонамі) відаў Entacmaea quadricolor, Heteractis aurora, Heteractis crispa, Heteractis magnifica і Stichodactyla gigantea.

Зьмест

Арэал [рэдагаваць]

Сустракаецца на рыфах Чырвонага мора і архіпэлягу Чагас на глыбіні да 30 м.

Акварыюм [рэдагаваць]

Магчыма ўтрымоўваць у марскіх акварыюмах.

Сацыяльныя паводзіны [рэдагаваць]

Пратандрычны гермафрадыт. Зьмена плоці самца адбываецца пасьля гібелі самкі.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Дзьвюхпалосы клоўнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў