Дзьвінка Маціяш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзьвінка (Дзьвеніслава) Маціяш (па-ўкраінску: Дзвінка (Дзвенислава) Матіяш; нар. у 1978) — украінская паэтка і перакладчыца.

Нарадзілася ў Кіеве. Скончыла Нацыянальны ўнівэрсытэт «Кіева-Магілянская акадэмія» (2002). Перакладае з ангельскай, польскай, беларускай, расейскай моваў. Пераклала кнігу Леаніда Плюшча «Ў карнавале гісторыі» (2002). Укладальніца ды перакладчыца паэтычнага зборніка Андрэя Хадановіча «Лісты з-пад коўдры» (2002) па-ўкраінску.