Дзьмухавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьмухавец
Oduvanchiki1024 768.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Двухдольныя
Атрад Астракветныя
Сямейства Астравыя
Род Дзьмухавец
Бінамінальная намэнклятура
Taraxacum

Дзьмухавец (Taráxacum, народныя назвы: малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, зубнік, жоўтая цыкор’я; таксама нарк. адуванчык[1]) — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства астравыя (Asteraceae).

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Родавая назва паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або пэрсыдзкай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расьліны. Відавую назву (лац. officinále) — лекавы, расьліна атрымала ад (лац. officína; майстэрня, аптэка) з-за ўжываньня расьліны ў якасьці лекавага сродку.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьмухавец — гэта расьліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй да 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча. Лісьце голае, пёрыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.

Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, якая заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак. Усе часткі расьліны ўтрымоўваюць густы белы малочнападобны сок. Квітнее дзьмухавец у траўні, плоданасіць пачынае сямянкамі зь белым чубком з чэрвеня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адуванчык Гл. дзьмухавец // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзьмухавецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў