Дзьмітры Гулецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Гулецкі
Род дзейнасьці нумізматыка
Дата нараджэньня 29 сакавіка 1981 году
Занятак нумізмат
Навуковая сфэра нумізматыка[1]

Дзьмітры Гулецкі (нар. 29 сакавіка 1981) — сучасны беларускі дасьледнік нумізматыкі і матэрыяльнае культуры. Актыўна займаецца нумізматычнымі дасьледваньнямі з 2005 году. Дэлегат ад Беларусі на нумізматычных канфэрэнцыях у Раўбічах, Беластоку і Вільні ў 20052007 гадах.

Друкаваў працы па нумізматыцы ў «Банкаўскім весніку» (Менск), «Svensk Numismatisk Tidskrift» (Стакгольм), «Bialoruskie Zeszyty Historyczne» (Беласток), «Numizmatika» (Вільня), газэтах «Беларус» (Нью-Ёрк) і «Советская Белоруссия» (Менск).

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Адзiнкавая знаходка ранняе манеты ВКЛ тыпу «ПЕЧАТЬ-Звер» у Расii
  • Выхад Вiленскае мынцы ў 1509—1516 гадох
  • Групы штэмпеляў 1508—1529 гадоў, выкарыстаных для чаканкi паўгрошаў Жыгiмонта I Старога
  • Манеты ВКЛ у зборы Каралеўскага Мюнцгабiнэта Швецыi
  • Паўгрошы лiтоўскiя Жыгiмонта Старога: новае ў пытаннях вывучэння i класiфiкацыi
  • Помнiкi працы майстроў Вiленскае мынцы пачатку XVI стагоддзя: аспекты вытворчасцi
  • Рэдкiя манеты Жыгiмонта Старога 1508—1529 гадоў у зборах найвялiкшых польскiх музеяў
  • Традыцыйныя грашовыя сыстэмы ў XVI—XVII стагоддзях: траякi i таляры
  • Фальшаванне манет Рэчы Паспалiтай

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Манеты беларускай даўніны» (2007), выд. «Беларусь», 3000 асобнікаў
  • «Манеты Беларусі да 1707 года» (2007, суаўтар кнігі)
  • «Калекцыйная Спадчына Вялікага Княства» (2008, суаўтар кнігі)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Huleckì, Dzmìtryj Uladzìmìravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі