Дзьмітры Вус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьмітры Іванавіч Вус
Дырэктар выдавецтва ТДА «Трывіюм»
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 10 чэрвеня 1971 (43 гады)
Менск, БССР
Нацыянальнасьць: беларус[1]
Партыя: беспартыйны[1]
Адукацыя: прававы факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Дзьмітры Іванавіч Вус — беларускі палітык, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1971 году ў Менску[1]. Скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства»[2]. Працаваў працоўным на заводзе «Інтэграл», будаўніком, займаўся дробным бізнэсам.

У 1992 годзе стаў дырэктарам выдавецтва ТДА «Трывіюм», якое выдае большасьць беларускіх атлясаў і мапаў. У 19992003 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету[2]. У 2003 і 2006 гадах таксама спрабаваў балятавацца, але ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата. У 2010 годзе прымаў удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але прайграў, набраўшы 38% галасоў (паводле зьвестак выбарчай камісіі)[2].

26 траўня 2011 году асуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[3]. 1 кастрычніка 2011 году выйшаў на волю пасьля памілаваньня[4].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына 1996 году нараджэньня[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]