Дзьмітры Гомза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Гомза
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 траўня 1987(1987-05-03)[1] (36 гадоў)
Рост 176 см
Вага 77 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008 Гарадзея 7 (0)
2009 Бяроза-2010 4 (1)
2009—2010 Баранавічы 41 (5)
2011 Слонім-2017 27 (26)
2012 Гомель 0 (0)
2012 Віцебск 26 (6)
2013 Тарпэда-БелАЗ 2 (0)
2013 Гарадзея 15 (4)
2014 Віцебск 15 (4)
2014—2015 Лякаматыў Гомель 40 (14)
2016—2017 Гомель 33 (9)
2017—2018 Белшына 43 (25)
2019 Смалявічы 26 (11)
2020—2021 Гомель 52 (22)
2022 Белшына 27 (6)
2023 Паперпрам 6 (1)

Дзьмітры Гомза (нарадзіўся 3 траўня 1987 году ў Баранавічах) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец баранавіцкага футболу. Спачатку гуляў у клюбах ніжэйшых ліг. У сэзоне 2011 году стаў найлепшым бамбардзірам «Белтрансгазу» ў Другой лізе. У пачатку 2012 году далучыўся да «Гомля», за які не згуляў аніводнага матча ў асноўным складзе, аднак стаў пераможцам Супэркубка Беларусі 2012 году, і хутка быў аддадзены ў арэнду «Віцебску». У «Віцебску» стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне 2012 году.

Па сэзоне 2012 году пакінуў гомельскі клюб і ў лютым 2013 году прыяднаўся да «Тарпэда-БелАЗу»[4]. Аднак, у жодзінскім клюбе ня даў рады, таму ўжо ў ліпені 2013 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ» паводле ўзаемнай дамоўленасьці[5] і перайшоў у «Гарадзею»[6]. У гарадзейскай камандзе быў гульцом першай адзінаццатцы.

У студзені 2014 году па сканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[7], а ў лютым 2014 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[8], дзе ўжо да таго гуляў. Тым ня менш, гэтыт разам нападнік ужо ня здолеў прадэманстраваць бамбардзірскіх паказьнікаў двухгадовай даўніны ды за палову сэзону ўлучыў у брамы супернікаў усяго толькі 4 галы. У жніўні 2014 году пакінуў «Віцебск»[9], пасьля чаго падпісаў кантракт з клюбам «Гомельчыгункатранс»[10].

У сакавіку 2016 году перайшоў у «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на адзін год[11]. У сэзоне 2016 году быў асноўным нападнікам гамельчукоў і дапамог клюбу перамагчы ў Першай лізе, а сам быў прызнаны аматарамі найлепшым гульцом каманды ў сэзоне[12]. У сэзоне 2017 году страціў месца ў асноўным складзе і згуляў толькі ў сямі матчах Найвышэйшай лігі, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[13]. У сэзоне 2018 году з 17 галамі быў другім бамбардзірам Першай лігі. У студзені 2019 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[14]. У якасьці асноўнага нападніка дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2019 году склаў працоўную дамову з ужо знаёмым гульцу «Гомлем»[15]. У сэзоне 2020 году дапамог клюбу зноў прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Уласна сам Гомза з 14 галамі быў другім бамбардзірам каманды. У 2021 годзе заставаўся гульцом гомельскай каманды ў Найвышэйшай лізе, дзе рэгулярна гуляў у асноўным складзе, адзначыўся 8 галамі за сэзон. У студзені 2022 году трэнаваўся з мазырскай «Славіяй», а пазьней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», зь якой у лютым склаў кантракт[16]. Спачатку чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену, зь лета замацаваўся ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У лютым 2023 году ўзмоцніў склад гомельскага «Паперпраму», які толькі прасунуўся ў Першую лігу[17]. У траўні 2023 году паводле вынікаў паседжаньня АБФФ у сувязі з дамоўнымі матчамі Гомза быў прызнаны пэрсонай нон-грата ў беларускім футболе[18]. У выніку гулец быў вымушаны сысьці з «Паперпраму». Пасьля гуляў за аматарскія гомельскія каманды.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомельчыгункатранс 2015 Першая ліга 27 12
Гомель 2016 Першая ліга 26 9
2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Белшына 2017 Першая ліга 16 8
2018 Першая ліга 27 17

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Dmitri Gomza // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52078-gomza-d-v
  3. ^ а б https://vk.com/wall-121879905_8671?z=photo-121879905_457250630%2Fc7fd9c423df497d3b9
  4. ^ Дмитрий Гомза подписал контракт с жодинским «Торпедо-БелАЗ» Архівавана 25 снежня 2015.
  5. ^ Дмитрий Гомза покинул «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  6. ^ Гомза перешел в «Городею» (рас.)
  7. ^ Гомза и Хомляк покинули «Городею» (рас.)
  8. ^ Дмитрий Гомза подписал контракт с «Витебском» (рас.)
  9. ^ Плясунов и Гомза покинули «Витебск» (рас.)
  10. ^ Гомза перешел в «Гомельжелдортранс» (рас.)
  11. ^ Дмитрий Гомза подписал контракт с «Гомелем» (рас.)
  12. ^ Футбол. Дмитрий Гомза: хочется поблагодарить тренерский штаб "Гомеля" за то, что доверяли на протяжении всего сезона
  13. ^ «Гомель» расстался с Гомзой (рас.)
  14. ^ Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды «Смолевичей» (рас.)
  15. ^ Гомза подписал контракт с "Гомелем"
  16. ^ Гомза стал игроком "Белшины"
  17. ^ Гомза и Санец стали игроками "Бумпрома" (рас.) Праверана 2023-02-24 г.
  18. ^ Сезон-2022 без чемпиона и серебряного призера, БАТЭ в Лиге чемпионов, 323 000$ штрафа, две персоны "нон-грата". Итоги заседаний в БФФ. Football.by (рас.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]