Дзьмітры Даўгяла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьмітры Даўгяла
Дзьмітры Іванавіч Даўгяла
Dovgialo D I.jpg
Нарадзіўся 1 лістапада 1868 (146 гадоў таму)
вёска Казьяны, Гарадоцкі павет, Віцебская губэрня
Памёр красавік 1942,
сяло Пахта-Арал, Чымкенцкая вобласьць, Казахстан
Грамадзянства Расейская імпэрыя, СССР
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Бібліятэка Беларускай акадэміі навук (1929-1937)
Альма-матэр Пецярбурская духоўная акадэмія (1894)

Дзьмітры Іванавіч Даўгяла (1 лістапада [ст. ст. 20 кастрычніка] 1868 , вёска Казьяны Гарадоцкага павету Віцебскай губэрні, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласьці — красавік 1942, Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі археограф і гісторык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1894 скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў у Віцебскім і Віленскім цэнтральных архівах старажытных актаў. У 1906 рэдагаваў газэту «Белая Русь». Чалец, а з 1913 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества». У 1915 пераехаў у Магілёў, дзе працаваў у архіве. Удзельнічаў ва Ўсебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губэрнскага архіву. 3 1925 супрацоўнічаў у Інбелкульце. У 1929 узначальваў бібліятэку Акадэміі навук Беларусі, а з 1937 навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытуту гісторыі АН Беларусі.

10 сьнежня 1937 арыштаваны і згодна з пастановай пазасудовых органаў 11 верасьня 1939 высланы ў Казахстан тэрмінам на 5 рокаў. Паводле неўдакладненых зьвестак памёр там у красавіку 1942. Рэабілітаваны пасьмяротна 9 чэрвеня 1964.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар працаў па гісторыі беларускіх местаў. Складальнік і рэдактар «Гістарычна-юрыдычных матэрыялаў...» (т. 27 — 32, 18991906), браў удзел у выданьні Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі (т. 32-37, 19071912), рэдактар і складальнік «Беларускага архіву» (т. 1 — 3, 19271930) падрыхтаваў «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду фэадалізму» (т. 1 — 2, 19341935), адзін са складальнікаў «Гісторыі Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах» (т.1, 1936). Першы дасьледаваў гісторыю і гістарычную тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Сьвіслацкага і Аршанскага замкаў. Аўтар працаў па гісторыі местаў і мястэчак Беларусі. Сярод якіх магчыма адзначыць:

  • Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. Вильна, 1907;
  • З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
  • Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933;
  • Дакументы да гісторыі музэю Г.Х. Татура ў Менску. //Запіскі адзелу гуманітарных навук.Працы клясы гісторыі. - Менск, 1929. - Кн.8. - с.549-560.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.


Commons-logo.svg  Дзьмітры Даўгяласховішча мультымэдыйных матэрыялаў