Дзьмітры Кацярыніч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Кацярыніч
Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
4 лютага 2011 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Аляксандар Радзевіч
Наступнік: Віталь Воўк
Генэральны дырэктар ААТ «Белшына»
13 красавіка 2006 — 4 лютага 2011
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1957(1957)
Дарагічынскі раён
Адукацыя:

Дзьмі́тры Сьцяпа́навіч Кацяры́ніч (1957, Дарагічынскі раён Берасьцейскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, генэральны дырэктар Менскага аўтамабільнага заводу, 5-ы міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, катэдру тэхналёгіі нафтахімічнага сынтэзу і перапрацоўкі палімэрных матэрыялаў.

Працаваў на ААТ «Белшына» галоўным інжынэрам. З 25 студзеня 2006 году выконваў абавязкі гэндырэктара ААТ «Белшына». 13 красавіка 2006 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго генэральным дырэктарам ААТ «Белшына».

4 лютага 2011 прызначаны міністрам прамысловасьці Беларусі[2].

27 сьнежня 2014 году пераведзены на пасаду генэральнага дырэктара Менскага аўтамабільнага заводу[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Генеральны дырэктар ААТ «Белшына» прызначаны міністрам прамысловасці Эканоміка. Бабруйск: рэгіянальны партал (5 лютага 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 53 «О назначении Д. С. Катеринича»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]