Дзьмітры Молаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьмітры Молаш
Дзьмітры Молаш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 1981 (32 гады)
Менск, БССР
Рост 172 см
Вага 73 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999
2000
2001—2006
2007—2008
2009—2010
2011—2012
2012—
Маладэчна
Зьмена-БАТЭ
БАТЭ
Носта
Сыбір
Крылы Саветаў
Дынама Менск
8 (0)
22 (2)
118 (10)
52 (3)
51 (12)
15 (0)
13 (0)
Зборныя
2005—2011 Беларусь 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
24 жніўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
3 красавіка 2011.

Дзьмітры Молаш (нарадзіўся 10 сьнежня 1981, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца беларускага клюбу «Дынама Менск» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы свой прафэсійны кантракт падпісаў з барысаўскім БАТЭ, калі яшчэ вучыўся ў школе, у 11 клясе. Але спачатку адыграў два гады ў дублюючых і фарм-клюбах барысаўскага клюбу — «Маладэчна» й «Зьмена-БАТЭ». У БАТЭ ж Зьміцер правёў 6 сэзонаў і толькі ў адзін сэзон клюб нічога не выйграваў. У 2006 годзе Молаш быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі, і вырашыў зьмяніць абстаноўку.

«Носта»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 перайшоў у «Носту». За «Носту» Молаш забіў 3 мячы, адзін зь якіх зь сярэдзіны поля. Увосень 2008 году футбаліст абвесьціў, што ў Наватроіцку не застанецца, па прычынах, пра якія ня хоча гаварыць. Агент стаў прапрацоўваць варыянты, была магчымасьць перайсьці ва «Ўрал».

«Сыбір»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сыбір» абраў таму, што Крывушэнка, зь якім ён працаваў у Беларусі, патэлефанаваў, і ўсё вырашылася хутка. Кантракт з новасыбірскай камандай быў разьлічаны на два гады. Молаш валодае моцным ударам зь левай нагі, практычна ўсе свае галы Молаш забіў ўдарамі з-за межаў штрафной. Паводле вынікаў сэзона 2010 году Молаш стаў найлепшым гульцом «Сыбіры» паводле галасаваньня заўзятараў клюбу[1].

«Крылы Саветаў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 сьнежня 2010 году было абвешчана аб падпісаньні кантракту з клюбам «Крылы Саветаў», куды Молаш перайшоў на правах вольнага агента па заканчэньні кантракту з клюбам «Сыбір». у пачатку жніўня 2012 году кантракт быў скасаваны[2].

«Дынама» Менск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы жніўня 2012 году падпісаў кантракт да канца сэзону зь менскім «Дынама»[3].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Молаш ўдзельнічаў у фінальнай частцы чэмпіянату Эўропы з моладзевай камандай, дзе беларуская каманда абыграла будучых чэмпіёнаў зборную Італіі зь лікам 2:1. У нацыянальнай зборнай Беларусі з 2005 па 2008 гады Молаш адыграў 5 гульняў. Перад першым турам у Першым дывізіёне яго выклікалі ў зборную, але кіраўніцтва «Сыбіры» папрасіла Фэдэрацыю футболу Беларусі не прыцягваць гульца, бо ў сыбіракоў была важная гульня супраць «Уралу».

27 траўня 2010 году Зьміцер правёў 90 хвілінаў на поле ў складзе зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Гандурасу, які скончыўся зь лікам 2:2.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]