Дзьмітры Сычоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьмітры Сычоў
Дзьмітры Сычоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1983 (31 год)
Омск, СССР
Рост 176 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лякаматыў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001
2002
2003—2004
2004—
2013
2013—
Спартак Тамбоў
Спартак Масква
Марсэль
Лякаматыў
Дынама Менск
Волга
42 (9)
18 (9)
33 (5)
224 (73)
11 (0)
16 (0)
Зборныя
2002—2010 Расея 47 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 чэрвеня 2014.

Дзьмі́тры Сычо́ў (нарадзіўся 26 кастрычніка 1983, Омск, СССР) — расейскі футбаліст, які знаходзіцца ў структуры клюбу «Лякаматыў» (Масква). Гуляе на пазыцыі нападніка. Раней Дзьмітры абараняў колеры нацыянальнай зборнай Расеі, зь якой выступаў на міжнародных спаборніцтвах.

Паводле ягонага ўласнага прызнаньня, яму бліжэй гульня «пад нападнікам», гэтак званая гульня 10 нумарам, футбаліста, які ўдзельнічае ў стварэньні, а ня толькі сканчвае атакі[1]. Дзьмітры добра валодае гульнёй абодвумі нагамі, але лічыць, што ўдар на дакладнасьць не ягоны «канёк»[2]. Нягледзячы на сярэдні рост, нядрэнна гуляе галавой[3], а таксама мае здольнасьць далёка выкінуць мяч з аўта[4].

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьмітры Сычоў нарадзіўся ў Омску, у сям’і лёгкаатлеткі Алены й футбаліста Яўгена Сычова, які выступаў у омскіх клюбах ніжэйшых лігаў. Бацька зь дзяцінства прышчапляў сыну любоў да футбола, вадзіў яго на стадыён і браў на трэніроўкі свайго «Дынама», дзе яму нават дазвалялі адпрацоўваць удары па браме[5].

Першым трэнэрам Дзімы ў СДЮШАР №20 спартовага таварыства «Дынама» стаў Міхаіл Сямерня, да якога ён прыйшоў у 1993 годзе. На трэніроўках звычайна адрозьніваўся вялікай стараннасьцю. У мясцовай юнацкай камандзе 1983 году нараджэньня юнак стаў капітанам і адным зь лідэраў каманды.

«Спартак» Тамбоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тамбоўскі «Спартак», які выступаў тады ў Другім дывізіёне, Дзьмітры перайшоў у чэрвені 2000 году разам са сваім знаёмым па омскай СДЮШАР, «Зьмене» й юнацкай зборнай — Аляксандрам Шашуковым[6]. Перайсьці яму туды параіў пасьля юнацкага чэмпіянату Эўропы ягоны агент — Аляксей Сакалоў.

Галоўны трэнэр тамбаўчанаў Уладзімер Кавылін выкарыстаў Сычова на розных пазыцыях, як то нападніка, украйняга, пад нападнікамі[5]. Малады гулец шмат часу надаваў самаўдасканаленьню, трэніруючыся больш за іншых[7]. Тут жа перасекліся ягоныя шляхі зь іншай узыходзячай зоркай расейскага футболу — Юрыем Жырковым, які гуляў у родным Тамбове з 2001 па 2003 гады, аднак тады Юры гуляў у дублі, а Дзьмітры — у аснове[8].

У 2001 годзе Сычоў мог зьмяніць клюб, але палічыў за лепшае з гэтым пачакаць[5]. Дзьмітры праходзіў прагляды ў данецкім «Шахтары», францускіх «Мэцы» й «Нанце», а таксама інтарэс да гульца выказвалі нямецкі «Гамбург» і маскоўскі «Спартак».

«Спартак» Масква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2001 году Сычоў адправіўся на зборы ў Турэччыну ў складзе маскоўскага «Спартака»[9]. Прывёз яго з Тамбова ў Маскву Вячаслаў Грозны, які й настаяў на ягоным удзеле ў турэцкіх зборах. Нягледзячы на тое, што ў сьнежні тамбоўцы падпісалі новы кантракт з гульцом, ужо да 4 студзеня пытаньне зь ягоным трансфэрам было вырашанае[10].

Сычоў выйшаў у першым жа туры чэмпіянату ў стартавым складзе й дагуляў да 78-й хвіліны, калі яго зьмяніў Данішэўскі. Гэта адбылося 8 сакавіка ў Лужніках, дзе дзейсныя чэмпіёны разышліся мірам з «Растсельмашам» — 0:0. 12 сакавіка там жа быў перайграны яраслаўскі «Шыньнік», Сычоў адзначыўся дублем: першы гол быў забіты галавой з падачы Цыхмейструка, другі — пасьля сольнага прарыву на 30 мэтраў, калі мяч быў перакінуты праз брамніка супернікаў Яўгена Карнюхіна[11]. У выніку, малады спартакавец быў прызнаны лепшым гульцом матчу і ўключаны ў сымбалічную зборную тура[12]. Свой галявы пачын Сычоў падтрымаў ўжо ў наступным туры, забіўшы «Крылам Саветаў» у Самары, пасьля чаго ўзначаліў залік сярод футбалістаў па сыстэме «гол+пас» (3+1), стаўшы самым маладым у гісторыі лідэрам паводле гэтага паказчыку[13].

Тым часам, «Мілян» сур’ёзна нацэліўся на маладога нападніка, на перамовы ў Італію вылятаў прэзыдэнт клюбу Андрэй Чэрвічэнка[14]. У спрэчку за гульца таксама ўступілі «Рэал Мадрыд», «Ювэнтус», «Парма» й «Баварыя»[14]. Да таго ж адбыўся канфлікт паміж клюбам і гульцом з-за невыкананьня кантрактных абавязкаў, Дзьмітры падаў заяву на скасаваньне кантракту. Паводле разгляду справы КДК Расейскага футбольнага зьвязу гулец быў дыскваліфікаваны на чатыры месяце, а новы клюб павінен быў выплаціць «Спартаку» кампэнсацыю.

«Алімпік»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 сьнежня Сычоў падпісаў у Маскве дамову з марсэльскім «Алімпікам»[15]. У складзе новага клюбу расеец дэбютаваў 14 студзеня на «Вэлядроме» ў матчы чэмпіянату супраць «Рэна», замяніўшы на 86-й хвіліне Сырыла Шапюі. Заўзятары адзначылі ягоны дэбют сьпевам «калінкі» й вялікім расейскім сьцягам. Свой першы гол у чэмпіянаце Францыі ён забіў у сваім трэцім матчы ў гэтым турніры 28 студзеня ў браму аднаго зь лідэраў чэмпіянату — «Ніццы». У далейшым, ён рэгулярна выходзіў на поле, хоць з 17 гульняў у тым чэмпіянаце ён толькі ў двух адыграў усе 90 хвілінаў: 8 лютага супраць «Аячча» й 5 красавіка супраць «Гэнгаму».

Дзьмітры ў складзе маскоўскага «Лякаматыва»

У міжсэзоньне каманду ўзмацнілі два афрыканскіх нападніка: эгіпцянін Мідо й івуарыец Дыд’е Драгба, у самым канцы жніўня ў арэнду з ангельскага «Фулгэма» быў узяты форвард зборнай Францыі Стыў Марле. Усе трое склалі Сычову адчувальную канкурэнцыю за месца на поле, аднак сэзон расеец пачаў цалкам упэўнена: рэгулярна выходзіў у асноўным складзе, у першым жа сваім эўракубкавым матчы забіў гол, які стаў адзіным у двухматчавым супрацьстаяньні зь венскай «Аўстрыяй», гэта значыць, які дазволіў клюбу стартаваць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

«Лякаматыў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2004 году Сычовым зацікавіліся некаторыя клюбы, сярод якіх былі маскоўскія «Спартак», які прапанаваў французам удвая больш чым было за яго было атрымана пры продажы [16], і «Лякаматыў», дзе ён у выніку й апынуўся. Сума ўгоды склала каля 4 млн эўра[17]. Юры Сёмін заявіў, што гэты гулец выдатна падыходзіць для камбінацыйнага футбола «Лякаматыва» зь вялікай колькасьцю перадачаў і будзе сканчваць атакі[18]. 30 студзеня, у першай жа таварыскай гульні супраць клюбу паўднёвай нямецкай Рэгіёнальлігі «Штутгартэр Кікерс» Дзьмітры адзначыўся голам. Цікава, што трансфэрны ліст, які дазваляе прымаць удзел у афіцыйных гульнях, «Лякаматыў» атрымаў толькі 2 сакавіка[19].

Вярнуўшыся з чэмпіянату Эўропы Дзьмітры перафарбаваўся ў бляндына, што не было зьвязана зь няўдачай у Партугаліі[20]. Затым, забіўшы ў чэмпіянаце тройчы ў чатырох сустрэчах, зрабіў сабе сьветла-карычневы іракез[21]. У жніўні футбаліст правёў першыя дзьве гульні супраць свайго былога клюбу — маскоўскага «Спартака». Усяго ў агульнай складанасьці Сычоў правёў 8 сэзонаў у складзе «Лякаматыва», а з 2010 году зьяўляўся ягоным капітанам.

«Дынама» Менск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 сакавіка 2013 году перайшоў у менскае «Дынама» на правах арэнды да канца сэзона. У новым клюбе футбаліст абраў сабе 55-ы нумар. 16 сакавіка Сычоў дэбютаваў за «Дынама» у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра». У асноўны й дадатковы час рахунак ня быў адкрыты, а ў пасьляматчавых пэнальці перамогу атрымалі менчукі. Дзьмітры правёў на полі ўвесь матч, аднак пэнальці ён ня біў. Першая гульня ў новым клюбе ў чэмпіянаце прыпала на сустрэчу супраць дзейнага чэмпіёна краіны барысаўскі БАТЭ ў Жодзіна, якая скончылася зь лікам 1:1. Дзьмітры правёў на полі ўвесь матч, але адзначыўся толькі жоўтай карткай.

«Волга» Ніжні Ноўгарад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ да заканчэньня арэнды ў менскім «Дынама» было аб’яўлена, што Сычоў працягне кар’еру ў ніжагародзкай «Волзе» ізноў на правах арэнды[22].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля матчу супраць зборнай Андоры ў 2007 годзе

Алег Раманцаў, які сумяшчаў пасты галоўнага трэнэра ў маскоўскім «Спартаку» й зборнай Расеі 10 лютага 2002 году сэнсацыйна выклікаў у першую каманду краіны, якая рыхтавался да чэмпіянату сьвету ў Японіі й Карэі, свайго клюбнага васемнаццацігадовага падапечнага Дзьмітрыя Сычова на матч супраць зборнай Ірляндыі[23]. Паколькі рашэньне аб выкліку было прынята ўвечары, напярэдадні адлёту, самалёт, які выпраўляўся ў Дублін, прыйшлося затрымаць на 20 хвілінаў, каб пасьпець даставіць замежны пашпарт да самалёта з клюбнага офіса[24]. У самой гульні Дзьмітры ўдзелу не прымаў, застаўшыся на лаўцы запасных. Наступную гульню сваёй зборнай футбаліст адыграў цалкам. Ягоны дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эстоніі, які прайшоў 27 сакавіка ў Таліне. Хоць расейцы нечакана саступілі ў гэтай гульні (2:1), Дзьмітры здолеў праявіць сябе зь лепшага боку.

Дзьмітры браў удзел разам са зборнай у фінальных турнірах чэмпіянату сьвету 2002 году, а таксама ў чэмпіянатах Эўропы 2004 і 2008 гадох.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лякаматыў:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тот 18-летний парень был из сказки. «Спорт-Экспресс»
  2. ^ «Локо» — это дело жизни! «Советский спорт»
  3. ^ Буду рад работать над буллитами. «Спорт-Экспресс»
  4. ^ В «Локомотиве» научился воевать. «Спорт-Экспресс»
  5. ^ а б в Дмитрий Сычёв забивал голы ещё директору школы. «Советский спорт»
  6. ^ Учился футболу в Петербурге. Вместе с Кержаковым и Астафьевым. «Спорт-Экспресс»
  7. ^ В Тамбове над фанатизмом Сычёва иногда даже шутили. «Спорт-Экспресс»
  8. ^ Мама не хотела отпускать в Москву. Всё решил сам. «Спорт-Экспресс»
  9. ^ «Спартак» улетел в Турцию без Булатова и Безродного. «Спорт-Экспресс»
  10. ^ Из шести новичков «Спартак» оставляет троих. «Спорт-Экспресс»
  11. ^ Самый красивый гол тура. «Спорт-Экспресс»
  12. ^ Символическая сборная тура. «Спорт-Экспресс»
  13. ^ События тура. «Спорт-Экспресс»
  14. ^ а б Червиченко поехал в Италию продавать Сычёва. «Спорт-Экспресс»
  15. ^ Сычёв — в «Марселе»! «Спорт-Экспресс»
  16. ^ Готовы выкупить Сычёва, но торговаться не будем. «Спорт-Экспресс»
  17. ^ В принципиальных вопросах никому не уступлю! «Футбол. Хоккей»
  18. ^ «Локомотив» — идеальный вариант для Сычёва. «Спорт-Экспресс»
  19. ^ «Локо» получил трансферный лист Сычёва. «Спорт-Экспресса»
  20. ^ Кормилец ты наш… «Спорт-Экспресс»
  21. ^ Сычёв отправился в Новороссийск со светло-коричневым ирокезом. «Спорт-Экспресс»
  22. ^ «Волга» объявила об аренде Сычева(рас.)
  23. ^ В последнее время живу как в сказке. «Спорт-Экспресс»
  24. ^ Смертин за сборную не сыграет. «Спорт-Экспресс»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзьмітры Сычоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў