Дзьмітры (Драздоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры (Драздоў)
Віцебскі япіскап
1992 — сёньня
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 студзеня 1953
Сьцяг Беларускай ССР Бабруйск
Адукацыя: Маскоўская духоўная акадэмія
Узнагароды:
ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені ордэн вялебнай Эўфрасіньні Полацкай ордэн вялебнага Сергія Раданескага II ступені Медаль прападобнага Сергія Раданежскага II ступені

Дзьмітры (Мікалай Рыгоравіч Драздоў) (22 студзеня 1953, Бабруйск) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіяпіскап.

Сын службоўца. У 1972 скончыў Бабруйскі дрэваапрацоўчы тэхнікум. З 1977 паслушнік у Сьвята-Троіца-Сергіевай Лаўры. У 1978 скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю, у 1982 — Маскоўскую духоўную акадэмію. 30 сакавіка 1978 пастрыжаны ў манаства і пасьвечаны ў герадыякана, 15 красавіка 1984 — у гераманаха. З 1984 духоўнік браціі Сьвята-Троіца-Сергіевай Лаўры. У 1986 узьведзены ў сан ігумена, а ў ліпені 1989 — у сан архімандрыта.

23 ліпеня 1989 хіратанісаваны на япіскапа Полацкага й Віцебскага. 7 ліпеня 1992 прызначаны япіскапам Віцебскім і Аршанскім. 19 лютага 1999 узьведзены ў сан архіяпіскапа.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік:
-
 Віцебскі япіскап 
1992 — сёньня
Пераемнік:
-