Дзявалтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзявалтаў
Deltuva
Першыя згадкі: 1385
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Насельніцтва: 503 (2001)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°14′20″ пн. ш. 24°40′10″ у. д. / 55.23889° пн. ш. 24.66944° у. д. / 55.23889; 24.66944Каардынаты: 55°14′20″ пн. ш. 24°40′10″ у. д. / 55.23889° пн. ш. 24.66944° у. д. / 55.23889; 24.66944
Дзявалтаў на мапе Летувы
Дзявалтаў
Дзявалтаў
Дзявалтаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дзява́лтаў (па-летувіску: Deltuva) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павету Летувы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтар Дзявалтаўскага староства. Насельніцтва 503 чал. (2001).

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Вількаміра. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзявалтаў датуецца 1385, цэнтар воласьці[1]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва.

У XV ст. — у валоданьні Валімунтавічаў, пазьней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэскіх, пазьней Грушэўскіх.

У 1476 Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касьцёл, перароблены да 1570 Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа.

Статус мястэчка атрымаў у XVI ст., у 1744 — прывілей на таргі і кірмашы[2].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1918 — у складзе Летувы.

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • 1897 — 506 чал.
  • 1923 — 442 чал.
  • 1959 — 361 чал.
  • 1970 — 352 чал.
  • 1989 — 521 чал.
  • 2001 — 550 чал.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Кальвінскі збор (XVI ст.)
  • Касьцёл (1752)

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Дзявалтаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 200
  2. ^ Дзявалтаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 201

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Дзявалтаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах