Дзяды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларуская манэта «Дзяды», 20 рублёў, рэвэрс

Дзяды́ (Дзень памяці продкаў) — славянскі народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў. Дзядамі таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і душы[1] нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі.

У найбольш архаічнай форме захаваліся толькі ў беларусаў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяды

Паходзяць Дзяды з дахрысьціянскага балта-славянскага звычаю трызны, зьвязанага з культам продкаў. Пазьней абрад ускладніўся напластаваньнем хрысьціянскага культу.

Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часьцей вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Зьмітраўскія Дзяды (асяніны) у суботу перад Зьмітравым днём (26 кастрычніка паводле старога стылю), а таксама на радаўніцу, перад масьленіцай, сёмухай.

На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і больш няцотных сьвяточных і абрадавых страваў). Абавязковымі былі куцьця, клёцкі, бліны, мяса, яечня. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць.[2] А пасьля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.

Абрад пакліканьня душаў памерлых на Дзядоў мастацка апісаны Адамам Міцкевічам у яго знакамітай паэме «Дзяды».

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ўспамінаюць усіх памерлых вернікаў 2 лістапада. Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 году Дзяды набылі грамадзкую значнасьць — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць пра ахвяраў камуністычнае ўлады.

шэсьце на Курапаты ў 2009

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Л. Дучыц. Дзяды // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. С. 145
  2. ^ Алесь Пілецкі. Дзяды // Наша Ніва, 31 кастрычніка 2009 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6 /Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.:БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. — Артыкул «Дзяды». — С. 136.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3 / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл.; Артыкул «Дзяды». — С.234; Артыкул «„Дзяды“». Аўтар Вольга Герасімовіч. — С.234-235.
  • Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.— 592 с.: іл. ISBN 985-01-0473-2.
  • Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т.1, Ч.2. Спб, 1890.
  • Романов Е. Белорусский сборник. Вып. 8. Вильна, 1912.
  • Никифоровский Н. Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах. Витебск, 1897.
  • Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзядысховішча мультымэдыйных матэрыялаў