Дзяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дзяк (ад па-грэцку: διακονος, diakonos — служэбнік) — службовая асоба на Русі, ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве.

На Русі дзякі былі асабістымі слугамі князя, часта нават людзьмі нявольнымі, займаліся справаводзтвам пры княскім двары, іншым разам улікам у княжацкім скарбе, выконвалі дробныя адміністрацыйныя даручэньні князя ці больш высокіх службовых асобаў. Напрыклад, Хроніка Лівоніі у 1203 годзе згадвае полацкага дзяка Стэфана, з паведамленьня вынікае, што ён быў дробным службоўцам. Найменьне - дзяк, стала агульнараспаўсюджаным толькі ў 14 стагодзьдзі, да гэтага часу дзеля азначэньня дзякаў часьцей ўжывалася найменьне пісар.

Дзякі ў ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ВКЛ дзяк, як раней на Русі, застаўся дробнай службовай асобай з аналягічнымі абавязкамі. Спачатку дзяка, па старой рускай традыцыі, раз-пораз таксама звалі пісарам, але пасьля пісарамі сталі зваць больш высокіх службовых асобаў Канцылярыі ВКЛ. Дзякі засталіся адной з ніжэйшых канцылярскіх пасад, ніжэй за іх былі толькі дваране і слугі канцылярскія. Дзякі займаліся перапіскай чарнавікоў і да таго падобнымі справамі, езьдзілі з дробнымі даручэньнямі паноў-рады і гаспадарскімі лістамі. Часта выконвалі абавязкі аналягічныя абавязкам дваран, таму іншым разам і самі зваліся дваранамі. Дзякі якія служылі непасрэдна у Канцылярыі зваліся «дзякамі гаспадарскімі», але былі і дзякі які служымі канцлеру, падканцлеру і пісарам. Былі таксама дзякі якія служылі ў канцылярыях мітрапалітаў, біскуп і іншых асоб.

Дзякі ў Маскоўскай дзяржаве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван III, пры ім пачалося ўзвышэньне дзякаў у Маскоўскай дзяржаве

У Маскоўскай дзяржаве дзячаства разьвівалася іншым шляхам. Супрацьстаяньне маскоўскіх уладароў з іншымі князямі і баярскім станам, вымусіла іх шукаць падтрымку ў стане дробных службоўца, што прычынілася да ўзвышэньня дзякаў - пісьменных, але бедных і цалкам залежных ад волі князя. Ужо пры Іване III дзякі, паводле Судзебніка 1497 году, на шэрагу з баярамі займаюцца судаводзтвам. З утварэньнем «Прыказаў» дзякі робяцца іх сябрамі ў якасьці намесьнікаў баяраў, а пасьля самі ўжо ўзначальваюць Прыказы. У 16 стагодзьдзі дзякі ўжо маюць важкую ролю ня толькі дзяржаўным апараце, але і ў мясцовым кіраваньні. Дзякі зьяўляючыся таварышамі намесьнікаў, фактычна займаюцца ўсімі справамі намесьніцтваў Маскоўскай дзяржавы, акрамя вайсковых - яны засяроджваюць выключна ў сваіх руках фінансавае кіраваньне.

Тыя дзякі якія няздолелі прабіцца на вярхі тагачаснага маскоўскага грамадзтва, а засталіся дробнымі справаводцамі, былі аддзеленыя ад дзячаства і сталі звацца падзячымі. Да стану падзяччых набліжаліся «земскія дзякі» - яны зьявіліся з арганізацыяй Іванам IV земскіх устаноў.

Буйны крокам ва ўзвышэньні дзякаў было пранікненьне іх у «Гасудараву Думу», гэта было вынікам узначаленьня імі Прыказаў - зьявіўся тытул «думны дзяк» Самы гэты тытул упершыню ўжываецца ў дачыненьні да Андрэя і Васіля Шчалкалавых, якія мянуюцца «дзякамі Вялікага Гаспадара блізкія Думы». Думные дзякі звычайна бывалі разам з тым і начальнікамі чатырох найважных Прыказаў - Разраднага, Пасольскага, Паместнага і Казанскага дварца. Лік іх не заставаўся нязьменным - на працягу 17 стагодзьдзя ён вагаўся ад 3 да 8. У думе дзякі ня толькі былі сакратарамі, але і карысталіся роўным з іншымі сябрамі правам голасу ў рашэньні справаў, хоць не сядзелі, а стаялі на паседжаньнях.

Узвышэньне значнасьці дзякаў выклікала напады на іх з боку баярскай партыі, тым не менш узвышэньне дзякаў працягвалася, і ў 17 стагодзьдзі яны складалі калі не самы бачны, то самы магутны элемэнт у шэрагах маскоўскай адміністрацыі, удзельнічаючы ва ўсіх важных справах, часам нават у якасьці начальнікаў над баярамі (напрыклад у Прыказе Таемных справаў). У канцы 17 стагодзьдзя ўсіх дзякаў у Маскоўскай дзяржаве лічылася каля 100, служба іх узнагароджвалася грашыма, прычым памер жалаваньня ня быў строга вызначаны, і маёнткамі, дзякі маглі валодаць і вотчынамі. Але нягледзячы на ўсю важнасьць пасады, з ёю па-ранейшаму злучалася паняцьце аб адсутнасьці радавітасьці - у месьтніцкіх запісах, нават другой паловы 17 стагодзьдзя, супернікі часам дакаралі адзін аднаго дзячаствам як пасадай вельмі нізкай.