Дзяніс Гармаш
| Дзяніс Гармаш | ||
![]() |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 красавіка 1990 (23 гады) Мяловае, УССР |
|
| Рост | 187 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Кіеў | |
| Нумар | 19 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 2005 2006 |
Алімпік Данецк Дынама Кіеў |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2007 2007— |
Дынама-2 Кіеў Дынама Кіеў |
55 (9) 39 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2011— | Украіна | 5 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Дзяніс Гармаш (па-ўкраінску: Денис Гармаш; 19 красавіка 1990, Мяловае, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клюба «Дынама» Кіеў і нацыянальнай зборнай Украіны.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Нарадзіўся непадалёк ад Луганска ў пасёлку Мяловае, што на самай мяжы з Расеяй. Футболу вучыўся ў Луганскім вучылішчы фізычнай культуры. Тры гады гуляў за дзіцячую каманду 1990 года нараджэньня. У 2005 годзе ў ДЮФЛУ выступаў за «Алімпік» Данецк. Пасьля адной з гульняў дзіцяча-юнацкага чэмпіянату яго запрасіў Аляксандар Петракоў ў кіеўскае РУВФК, туды ён перайшоў у 2006 годзе.
«Дынама» Кіеў [рэдагаваць]
У РУВФК яго заўважылі трэнэры кіеўскага «Дынама». 8 ліпеня 2007 года ў Нікопалі завяршыўся турнір дзіцяча-юнацкай лігі сярод камандаў вышэйшага дывізіёна, укамплектаваных гульцамі 1990 года нараджэньня. Аднаго зь лідэраў «Дынама-2» выхаванцы РУВФК выбілі з барацьбы ў чвэрцьфінале. Забіў вырашальны мяч ўжо футбаліст «Дынама-3», тады яшчэ выступаў за інтэрнат, Дзяніс Гармаш, які пасьля заканчэньня спаборніцтваў быў названы лепшым гульцом турніру.
10 красавіка 2007 года Дзяніс дэбютаваў у «Дынама-3» у матчы супраць каманды «Еднасьць» Пліска (1:2). Першы матч за «Дынама» правёў у таварыскім матчы на 80-годзьдзе клюба супраць італьянскага «Міляна» (2:2)[1], ён выйшаў на 59 хвіліне замест Айілы Юсуфа. Пасьля матчу прэзыдэнт «Міляна», Адрыяна Галіяні адзначыў ягоную гульню[2].
У афіцыйным матчы за «Дынама» Гармаш дэбютаваў 31 кастрычніка 2007 году ў кубкавым матчы супраць сімфэропальскага «ІграСэрвіса» (4:1)[3].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Выступаў за юнацкія зборныя Ўкраіны розных узростаў. 17 лістапада 2007 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Украіны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайна (5:0), у тым матчы Гармаш атрымаў жоўтую картку. За нацыянальную зборную Ўкраіны дэбютаваў 7 кастрычніка 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (3:0). Выйшаў на матч у стартавым складзе й адыграў увесь першы тайм, але ў перапынку быў заменены.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2011
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Ягоны бацька працуе настаўнікам фізкультуры, а маці зьяўляецца хатняй гаспадыняй, таксама ў яго ёсьць малодшая сястра.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Динамо» играет вничью с «Миланом». football.ua
- ^ Денис Гармаш: «Если тренеры скажут играть в — выйду в основе хоть завтра». profootball.com.ua
- ^ Кубок Украины. «ИгроСервис» — «Динамо» 1:4. Кино и немцы. ua-football.com
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дзяніс Гармаш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Дынама» Кіеў
- Статыстыка на сайце ФФУ
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Коваль (бр) · 2 Селін · 3 Хачарыдзі · 4 Цімашчук · 5 Кучар · 6 Гармаш · 7 Шаўчэнка · 8 Аліеў · 9 Гусеў · 10 Варонін · 11 Ярмоленка · 12 Пятаў (бр) · 13 Шаўчук · 14 Ратань · 15 Мілеўскі · 16 Селязьнёў · 17 Міхалік · 18 Назаранка · 19 Канаплянка · 20 Ракіцкі · 21 Бутко · 22 Дзевіч · 23 Гараінаў (бр) · Трэнэр Блахін |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
