Дзяніс Лапцеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзяніс Лапцеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1991 (23 гады)
Рост 194 см
Вага 86 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010— Славія Мазыр 96 (40)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
27 красавіка 2015.

Дзяні́с Ла́пцеў (нарадзіўся 1 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове 2010 году гуляў за калінкавіцкую «Вэртыкаль», а з 2010 году пачаў выступы за «Славію». У 2011 годзе трывала выходзіў на замену, а ў 2012 годзе страціў месца ў аснове.

Сэзон 2013 году, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выходзіў на замену ў канцы матча. Але пазьней, пасьля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні пэрыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць пункты, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыранаў, забіваючы ў кожным другім матчы. Пасьля вяртаньня ў клюб Рамана Волкава стаў чаргавацца зь ім на пазыцыі нападніка, і канчатак сэзону правёў ужо ня гэтак упэўнена, а «Славія» выбыла ў першую лігу. Тым ня менш, Дзяніс з паказчыкам у 9 галоў стаў найлепшым бамбардзірам клюбу і адным зь лепшых у чэмпіянаце.

У студзені 2014 году спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахтары»[1] і кызылардзінскім «Кайсары»[2]. Аднак у выніку ў лютым 2014 году вярнуўся ў «Славію»[3], у складзе якой распачаў сэзон 2014 году ў першай лізе.

У складзе мазыранаў стаў асноўнай ударнай сілай у сэзоне 2014 году. Дапамог «Славіі» вырнуцца ў вышэйшую лігу, забіўшы за сэзон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбрадзірам першае лігі. У канцы сэзону цікавасьць да нападніка сталі праяўляць менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[4].

У студзені 2015 году прыбыў на прагляд у менскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турэччыну[5]. Паводле вынікаў збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку, аддаўшы перавагу запрашньню замежных выканаўцаў. У выніку ў лютым 2015 году Дзяніс далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[6] і застаўся ў Мазары на сэзон 2015 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]