Дзяржава Тэўтонскага ордэну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзяржава Тэўтонскага ордэну
'Deutschordensland'
1224—1525 Flag of Ducal Prussia.svg
 
Flag of Prussia (1466-1772).svg
 
Baltic coat of arms.svg
Сьцяг Герб
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне
Сталіца Мальбарк (1308—1454)
Кёнігсбэрг (1454—1525)
Форма кіраваньня Тэакратыя

Дзяржава Тэўтонскага ордэна (па-нямецку: Deutschordensland, Ordensstaat) сфармавалася ў выніку заваёваў Тэўтонскімі рыцарамі земляў прусаў падчас Паўночнага крыжовага паходу ў 1224 годзе. У 1237 годзе Лівонскае брацтва воінаў Хрыста стала Лівонскі ландмайстэрствам Тэўтонскага ордэну, і кантралюемая ім тэрыторыя таксама ўвайшла ў склад ордэнскай дзяржавы. У 1346 годзе дацкі кароль за 19 000 кельнскіх марак прадаў Ордэну тэрыторыю дацкага герцагства Эстляндыя; фармальная зьмена сувэрэнітэту адбылася 1 лістапада 1346 году.

Пасьля паразы ў Грунвальдзкай бітве ў 1410 годзе пачаўся заняпад Тэўтонскага ордэну. Лівонскія землі аддзяліліся, утварыўшы Лівонскую канфэдэрацыю. Пасьля Трынаццацігадовай вайны ў 1466 годзе заходняя частка ордэнскае дзяржавы вылучылася ў т. зв. «Каралеўскую Прусію» і увайшла ў склад Польскага каралеўства. Астатняя частка падчас Рэфармацыі была сэкулярызаваная і ў 1525 годзе стала сьвецкім герцагствам Прусія, якое знаходзілася ў васальнай залежнасьці ад польскага караля.

Утварэньне дзяржавы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да зьяўленьня тэўтонскіх рыцараў землі прусаў вытрымалі шмат спробаў заваёвы. У 997 годзе польскі князь Баляслаў I Храбры адправіў да прусаў Адальбэрта Праскага прапаведваць хрысьціянства. У 1147 годзе. Баляслаў IV Кучаравы атакаваў прусаў з дапамогай рускіх войскаў, але ня змог заваяваць іх. Спробы заваяваць прусаў ўзмацніліся, калі да ўлады прыйшоў Конрад I Мазавецкі. Прусы пасьпяхова адбілі большасьць нападаў і паспрабавалі нанесьці Конраду зваротны ўдар, аднак той паступова захопліваў землі прусаў і яцьвягаў (сучаснае Падляшша). Прусы паспрабавалі выціснуць польска-мазавецкія сілы з Судавіі і Хэлмншчыны, што прывяло да разрабаваньня гэтых тэрыторый. У 1208 годзе Конрад Мазавецкі паспрабаваў заклікаць да крыжовага паходу супраць прусаў, але гэтая спроба не прывяла да посьпеху. На параду Крысьціяна, першага прускага біскупа, Конрад стварыў Добжынскі ордэн для барацьбы з прусамі, але з гэтай ідэі нічога добрага ня выйшла. Тады, на параду Папы, Конрад зноў заклікаў да крыжовыга паходу, і паклікаў на дапамогу Тэўтонскі ордэн. Пачаліся прускія крыжовыя паходы, якія доўжыліся 60 гадоў. У 1211 годзе вугорскі кароль Андраш II дараваў Тэўтонскаму ордэну Бурценланд на паўднёвай мяжы Трансыльваніі, аднак ў 1225 годзе ён выгнаў адтуль рыцараў, і тым давялося перабазавацца да Балтыйскага мора. Перад гэтым, у 1224 годзе, імператар Фрыдрых II абвясціў у Катаніі, што Лівонія, Прусія (з Самбіяй) і прылеглыя тэрыторыі маюць статус Reichsfreie, гэта значыць падпарадкоўваюцца непасрэдна Рыма-Каталіцкай царкве і Сьвятой Рымскай імпэрыі, а не мясцовым правіцелям. У канцы 1224 года Папа Ганорый III прызначыў Гільёма Мадэнскага сваім легатам у Лівоніі, Прусіі і іншых землях. У выніку выдадзенага ў Рыміні імпэратарскага эдыкту і абвешчанай у Рыеці папскай булы Прусія стала валоданьнем Тэўтонскага ордэну.

XIII стагоддзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1234 годзе Тэўтонскі ордэн паглынуў рэшткі Добжынскага ордэну, а ў 1237 годзе - Ордэн мечаносцаў. Паглынаньне Ордэну мечаносцаў прынесла Тэўтонскім ордэнам землі Прыбалтыкі. У 1243 годзе папскі легат Гільём Мадэнскі падзяліў Прусію на чатыры дыяцэзіі: Кульмерланд, Памэзанія, Вармія і Самбія. Гэтыя дыяцэзіі падпарадкоўваліся Рыскай архідыяцэзіі.

XIV стагоддзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XIV стагоддзя Памэранія сталася яблыкам разладу паміж маркграфамі Брандэнбурга і князямі Польшчы. 8 жніўня 1305 года Брандэнбург падпісаў дамову з каралём Вугоршчыны і Багеміі Вацлавам III, паабяцаўшы яму Маркграфства Мэйсэн у абмен на Памэрэлію. У адказ польскі князь Уладзіслаў Лакеток зьвярнуўся па дапамогу да Тэўтонскага ордэну. У лістападзе 1308 года Данцыг быў узяты Тэўтонскім рыцарамі, якія ўчынілі крывавую разьню яго насельніцтва. У верасьні 1309 года маркграф Вальдэмар паводле Солдынскага міру прадаў за 10.000 марак свае правы на Данцыг Тэўтонскаму ордэну. Прэтэнзіі Тэўтонскага ордэна на Данцыг былі аспрэчаны польскімі каралямі Ўладзіславам I і Казімерам III. Гэта прывяло да сэрыі крывавых канфліктаў і юрыдычнага разгляду ў папскім судзе ў 1320 і 1333 гадах. Нарэшце, у 1343 годзе, паводле Каліскага міру Тэўтонскі ордэн прызнаў, што Памэрэлія зьяўляецца фэодам Польшчы, і таму польскія каралі маюць права на тытул «герцаг Памэраніі».


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзяржава Тэўтонскага ордэнусховішча мультымэдыйных матэрыялаў