Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь | |
| Абрэвіятура | ДВПК РБ |
|---|---|
| Штабкватэра | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 115 |
| Старшыня | Сяргей Гурулёў |
| Першы намесьнік | Раман Галоўчанка |
| Намесьнікі | Ігар Быкаў, Аляксандар Саланінка |
| Зьвязаныя кампаніі | «Белзьнешпрамсэрвіс», «Белспэцзьнештэхніка», «Белтэхэкспарт» |
| Бюджэт | 38 242 млн рублёў[1] (2010 год; 12 774 тыс $[2]) |
| Сайт | vpk.gov.by |
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасьць і разьмяшчэньне зброі. Старшыня камітэту ды 3 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 4 сьнежня 2009 году пасаду старшыні камітэту займае Сяргей Гурулёў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Будова
- Апарат — 6 управаў, 2 аддзелы й 2 сэктары;
- Прадпрыемствы — «Алеўкурп», «Белзьнешпрамсэрвіс», «Белспэцзьнештэхніка», «Белтэхэкспарт», «Досьледны завод Нёман» (места Ліда, Гарадзенская вобласьць), «Завод дакладнай электрамэханікі» (м. Койданаў, Менская вобласьць), «Канструктарскае бюро Дысплэй» (Віцебск), «КБ Радар», «Менскі НДІ радыёматэрыялаў», «Менскі электрамэханічны завод», «НДІ сродкаў аўтаматызацыі», «СКБ Камэртон», «1993-ая цэнтральная інжынэрная рамонтная база» (м. Слуцак, Менская вобл.), «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня» (Барысаў, Менская вобл.).
[рэдагаваць] Задачы
Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:
- парадкаваньне распрацоўкі ды ўтрыманьня зброі;
- спрыяньне вытворчасьці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забесьпячэньня войска ды павелічэньня яе збыту за мяжу;
- парадкаваньне ваенна-прамысловай супрацы;
- нагляд за перамяшчэньнем зброі праз дзяржаўную мяжу;
- парадкаваньне навігацыі.
[рэдагаваць] Паўнамоцтвы
Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:
- выдаткоўваньне на правядзеньне ды замову досьледаў ды распрацоўкі зброі;
- запыт ды атрыманьне зьвестак аб зброі;
- стварэньне міжведамасных радаў з удзелам адмыслоўцаў на падставе дамоваў[3].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 чэрвеня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 чэрвеня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 сьнежня 2009 г. № 602(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (20 сьнежня 2010). Праверана 30 чэрвеня 2011 г.
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Выканаўчая ўлада Беларусі | |
|---|---|
| Прэзыдэнт · Адміністрацыя прэзыдэнта | |
| Міністэрствы |
абароны · адукацыі · архітэктуры і будаўніцтва · аховы здароўя · гандлю · жыльлёва-камунальнай гаспадаркі · замежных справаў · інфармацыі · культуры · лясной гаспадаркі · па надзвычайных сітуацыях · па падатках і зборах · прамысловасьці · працы і сацыяльнай абароны · прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя · сельскай гаспадаркі і харчаваньня · спорту і турызму · сувязі і інфарматызацыі · транспарту і камунікацыяў · унутраных справаў · фінансаў · эканомікі · энэргетыкі · юстыцыі
|
| Дзяржаўныя камітэты |
ваенна-прамысловы · дзяржаўнага кантролю · дзяржаўнай бясьпекі · мытны · па маёмасьці · памежны · па навуцы і тэхналёгіях · па стандартызацыі · статыстычны
|