Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя)
Дзяржаўны савет (па-расейску: Государственный совет Российской империи) — вышэйшы дарадчы орган Расейскай імпэрыі, які дзейнічаў у 1810—1917 гадах. Усе законы і заканадаўчыя акты перад зацьвярджэньнем імпэратарам павінны былі абавязкова абмяркоўвацца ў Дзяржсавеце.
Заснаваны Аляксандрам I яшчэ ў 1801 годзе, як Непрыменны Савет. У 1810 становіцца вышэйшым законадарадчым органам Імпэрыі. З 1906 Дзяржаўнаы Савет ператвараецца ў верхнюю палату першага расейскага парлямэнта, нароўні зь ніжняй палатай — Дзяржаўнай Думай.
Склад [рэдагаваць]
Дзяржаўны Cавет складаўся з роўнага ліку прызначаных Імпэратарам і абраных чальцоў. Выбарныя чальцы Дзяржаўнага Савета абіраліся:
- ад губэрнскіх земскіх сабораў — па 1 чалавеку на 3 года;
- ад губэрнскіх і абласных дваранскіх грамадзтваў — 18 чалавек;
- ад Праваслаўнай Расейскай Царквы — 6 чалавек, якія выбіраліся Сынодам па паданьні эпархіяльных архірэяў;
- ад Савета і мясцовых камітэтаў гандлю і мануфактураў, біржавых камітэтаў і купецкіх упраў — 12 чалавек;
- ад Пецярбурскай Акадэміі навук і універсітэтаў — 6 чалавек;
- ад Фінляндзкага Сойма — 2 чалавека.
У 1914 Дзяржаўны Cавет складаўся з 188 чалавек.
Чальцы Дзяржаўнага Савета (за выключэньнем членаў ад губэрнскіх земскіх сабораў) абіраліся на 9 гадоў; кожныя 3 года абнаўлялася траціна складу. У Дзяржаўны Савет не маглі быць абраныя асобы, якія ня мелі правы ўдзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу, асобы маладзейшыя за 40 гадоў або ня скончыўшыя курсу ў сярэдніх навучальных установах.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Дзяржсавет спыніў сваю працу.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў