Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі»)
Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь — сьпіс аб’ектаў архітэктуры, гісторыі, археалёгіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музэйныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь. На сёньня ў сьпісе 4.811 аб’ектаў. Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Беларусі падзяляюцца на 4 катэгорыі, пазначаныя лічбамі:
0
гісторыка-культурныя каштоўнасьці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэньня ў сьпіс сусьветнай спадчыны;
1
унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакумэнтальныя аб’екты міжнароднага значэньня;
2
аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня;
3
гісторыка-культурныя каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Гісторыка-культурны патэнцыял Беларусі // Афiцыйны iнтэрнэт-партал прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Дакумант апублікаваны 26 траўня 2006 году. Дата доступу: 16 траўня 2010
- Унесены прапановы па аптымізацыі Дзяржаўнага сьпіса гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі // БЕЛТА, 16.02.2007