Дзяцел малы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Малы дзяцел
Dendrocopos minor 291108.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Дзятлападобныя
Сямейства Дзятлавыя
Род Picoides
Від Малы дзяцел
Бінамінальная намэнклятура
Picoides minor (Linnaeus, 1758)
Арэал
Dendrocopos minor distr.png

Малы дзяцел (па-лацінску: Picoides minor, сынонім па-лацінску: Dendrocopos minor) — птушка, самы дробны прадстаўнік сямейства ў Эўропе і Азыі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стракаты, невялікі. Сьпіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб, у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Голас: шлюбны «кік-кік-кік», позыў — аднаразовае «кік», падобнае, як у вялікага дзятла, але больш ціхае і мяккае. Стукае далікатна па тонкіх галінках. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 25-30 см[1].

Падвіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • D. m. minor — паўночна-ўсходняя Эўропа ад Скандынавіі да Ўрала;
  • D. m. hortorum — цэнтральная і заходняя Эўропа;
  • D. m. comminutus — Ангельшчына, Ўэльс;
  • D. m. buturlini — паўдёвая Эўропа ад Гішпаніі да Грэцыі і Румыніi;
  • D. m. danfordi — Грэцыя, Азыя;
  • D. m. colchicus — Каўказ;
  • D. m. quadrifasciatus — паўдёвы Каўказ

Біятоп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розныя тыпы асьветленых дрэвастояў зь лісьцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазьбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.

Гняздо[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дупле ў мяккім дрэве, у ствале або бакавых галінах на рознай вышыні — ад 1 м ад зямлі да вяршаліны дрэва — нават да 10 м, без высьцілкі. Глыбіня гнездавой камеры 10-18 см, шырыня — 10-20 см, Дыямэтр адтуліны 3-4 см.

Яйкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5-6 (3-8), эліптычныя, падоўжаныя з гострым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 19,0 х 14,5 мм (17,0-22,0 х 13,0-16,0 мм).

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палеарктыка (акрамя Поўначы і Поўдня).

Пералёты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аселы. Узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазый.

Месца зімовак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайны на гнездаваньні аселы і качуючы від. Ад Поўначы на большай частцы тэрыторыі сустракаецца D. m. minor, птушкі зь пераходнымі рысамі да D. m. hortorum адзначаюцца на паўднёвым захадзе краіны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]