Дзяцел сырыйскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сырыйскі дзяцел
Syrian-Woodpecker-20051218m023-2.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Дзятлападобныя
Сямейства Дзятлавыя
Род Dendrocopos
Від Сырыйскі дзяцел
Бінамінальная намэнклятура
Dendrocopos syriacus (Hemprich, 1833)
Арэал
Dendrocopos syriacus distr new.png

Сыры́йскі дзя́цел (па-лацінску: Dendrocopos syriacus) — невялікая птушка сямейства дзятлавых. Напачатку від быў распаўсюджаны на Бліжнім Усходзе і ў Заходняй часцы Блізкай Азіі. Але ўжо напрыканцы XIX ст. арэал птушкі пачаў распаўсюджвацца на Балканы, Цэнтральную і Ўсходнюю Эўропу. За апошнія гады птушка зьявілася ў Беларусі, Украіне і цэнтральнай Расеі. Від падобны да вялікага дзятла, бывае, што дзеліць зь ім тэрыторыю і спарваецца.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стракаты, чорныя палосы ад асновы дзюбы да выгіну шыі, на грудзях (ня блытаць зь вялікім дзятлам). Маладыя з чырвонай «шапачкай», а таксама з чырвонымі плямамі сьпераду шыі. Адметнымі рысамі зьяўляюцца таксама паводзіны, біятоп і голас. Голас: больш крыклівы, чым вялікі дзяцел; стукае больш часта, позыў «лік, нік». У гнездавы пэрыяд «лікк-ірр». Даўжыня цела 22-25 см, размах крылаў 39-45 см[1]

Падвіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • D. s. syriacus — паўдёва-ўсходняя Эўропа, Малая Азыя;
  • D. s. transcaucasicus — паўднёвыя сьхілы Каўказу і ўсходні Іран.

Біятоп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лісьцевыя або зьмяшаныя лясы (асабліва ў рачных далінах перадгор’яў і горных тэрыторый) радзей бары, паркі, сады, абсаджаныя дрэвамі дарогі, таксама ў сяльгасландшафце. У Баўгарыі даходзіць да 1000 м в.у.м., у Армэніі — да 1500 м в.у.м.

Гняздо[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дупле (часьцей за ўсё мяккага дрэва), скупая высьцілка з рэшткаў трэсак. Дыямэтар адтуліны 3,5 см, глыбіня дупла 20-25 см, шырыня гнездавой камэры 5-6 см, вышыня — прыблізна 15 см.

Яйкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4-7 (3-8), эліптычныя, белыя, бліскучыя. Памеры: 26,5 х 19,0 мм (24,0-28,5 х 17,5-19,5 мм).

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўдёва-ўсходняя Эўропа, Малая Азыя, Каўказ і на Поўдзень праз Іран да Аманскага заліва.

Пералёты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аселы.

Месца зімовак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У межах гнездавога арэалу.

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню адзначаны толькі ў 1970-х гадах; да 1990-х — вельмі рэдкі, распаўсюджаны на гнездаваньні толькі па крайнім Поўдні краіны аселы від.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]