Дзяўчына
Дзяўчы́на – малады чалавек жаночага полу. Узрост, у якім дзяўчына становіцца жанчынай, адрозьніваецца ў розных грамадзтвах. Звычайна, лічыцца што дзяўчынка становіцца дзяўчынай ў 12-14 год, а дзяўчына становіцца жанчынай у 18-21 год.
У штодзённым жыцьці, абазначэньне “дзяўчына” ўжываецца ў дачыненьні да жаночай істоты, якая яшчэ не мела палавых сувязяў з мужчынам, ці іншай жанчынай.
Слова “дзяўчына”, у розных формах, прысутнічае ва ўсіх славянскіх мовах. Праславянскае “děvъka” паходзіць ад слова “děva”, якое, першапачаткова азначала немаўляці жаночага полу.
Усяго ў сьвеце існуе каля 2,18 млрд. чалавек, узрост якіх складае 18 гадоў ці меней (UNICEF, 2004), зь якіх каля 1 млрд. маюць жаночы пол. Пачынаючы з XVIII стагодзьдзя суадносіны хлопцаў да дзяўчынаў у сьвеце, складаюць прыкладна 1 050 да 1000.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзяўчына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў