Дзёньнік пісьменьніка
«Дзёньнік пісьменьніка» — збор твораў Фёдара Дастаеўскага, які выходзіў у 1873—1881 гг.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя стварэньня
Першапачаткова «Дзёньнік пісьменьніка» друкаваўся ў штотыднёвым часопісе князя В П. Мяшчэрскага «Грамадзянін», рэдактарам якога быў Дастаеўскі. У 1876 і 1877 «Дзёньнік» выходзіў самастойнымі штомесячнымі выпускамі. У 1880 і 1881 гадох зьявілася толькі па аднаму выпуску часопіса.
[рэдагаваць] Важнейшыя мастацкія творы, якія ўвайшлі ў «Дзёньнік пісьменьніка»
- Бабок. Запіскі адной асобы (1873, 5 лютага)
- Хлопчык у Хрыста на ёлцы (1876, студзень).
- Мужык Марэй (1876, люты)
- Стогадовая (1876, сакавіка)
- Ціхмяная. Фантастычны аповед (1877, красавік)
- Пушкін (нарыс). Прамоўлена 8 чэрвеня на паседжаньні Таварыства прыхільнікаў расейскай славеснасьці (1880)
[рэдагаваць] Мастацкія асаблівасьці «Дзёньніка пісьменьніка»
У «Дзёньніку пісьменьніка» Дастаеўскі адгукаўся, галоўным чынам у публіцыстычнай форме, на падзеі сучаснасьці, якія яго хвалявалі. Разам з тым «Дзёньнік» складае шэраг твораў — апавяданьні, нарысы, успаміны.
Крытыка семідзесятых гадоў адзначала каштоўнасьць гэткіх мастацкіх старонак «Дзёньніка пісьменьніка». У апошні пэрыяд творчасьці Дастаеўскі сапраўды дасягае надзвычайнай моцы ў мастацтве малых жанраў, якія ён распрацоўвае ў гэтым выданьні. Ён стварае новыя віды філязоўскае і псыхалягічнае аповесьці («Ціхмяная» і «Сон сьмешнага чалавека»), фантастычнага аповеда («Бабок»), мастацкіх нарысаў сучаснага Пецярбурга («Стогадовая», «Хлопчык у Хрыста на ёлцы»), мастацкіх мэмуараў з вялікімі абагульненьнямі і глыбокімі вынікамі («Мужык Марэй»)
[рэдагаваць] Літаратура
- Ф. М. Достоевский. Собрание сочинений в 10тт. Том 10. Москва, 1958.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- http://az.lib.ru/d/dostoewskij_f_m/ «Дзёньнік пісьменьніка» на lib.ru
| Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі | ||
|---|---|---|
| Раманы | ||
| Аповесьці й аповеды |
Двайнік · Занатоўкі зь мёртвага дому · Раман у дзевяці лістах · Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары · Пан Прахарчын · Гаспадыня · Белыя ночы · Ёлка і вясельле · Палзункоў · Слабое сэрца · Чужая жонка і муж пад ложкам · Нетачка Нязванава · Маленькі герой · Дзядзюшкін сон · Сумленны злодзей · Пецярбурскія сны ў вершах і ў прозе · Брыдкі анэкдот · Кракадзіл · Вечны муж · Бабок · Мужык Марэй · Стогадовая · Ціхмяная · Два самагубства · Сон сьмешнага чалавека
|
|
| Публіцыстыка | ||
| Зьвязаныя артыкулы | ||