Дзёруры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзёруры ў суправаджэньні сэмісэну

Дзёруры (па-японску: 浄瑠璃) — жанр драматычнай рытмаванай прозы Японіі, прызначанай адмыслова для сьпеваў. Прататыпам для дзёруры было мастацтва вандроўных манахаў, якія зьбіралі міласьціну чытаньнем урыўкаў з самурайскіх гераічных кронікаў.

Дзёруры ўзьнік у другой палове XVI стагодзьдзя. Са стварэньнем дзёруры неўзабаве ўводзіцца ва ўжываньне трохструнны «сэмісэн», зьмест тэкстаў падвяргаецца грунтоўнай рэдакцыі. Гэтак, напрыклад, чароўны волат самурайскіх кронікаў, грозны Усівакамару, у дзёруры выступае ў абліччы закаханага хлопчыка, які цалкам залежыць ад лёсу.

Гісторыя дзёруры падзяляецца на дзьве стадыі. У першай дзёруры ўяўляе сабой невялікія тэксты для сьпеваў. Другая стадыя пачынаецца з канца XVI стагодзьдзя, калі дзёруры было прыстасаванае для музычнага суправаджэньня лялечных паказаў — улюбёнага відовішча гарадзкога насельніцтва. Росквіт дзёруры як жанру вакальнага мастацтва й як жанру драматычнай прозы адносіцца да першай паловы XVIII стагодзьдзя й зьвязаны з імёнамі знакамітага сьпевака Такэмота Гідаю, селяніна з Сэтцу, і пісьменьніка Тыкамацу, які стварыў цыкль дзёруры на тэмы з жыцьцяў мяшчанаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність. — Київ: «Аквілон-Прес», 1997.

Вонкавыя сапсылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]