Дзівін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзівін
Першыя згадкі: 1466
Магдэбурскае права: 1642
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Дзівінскі
Вышыня: 147 м н. у. м.
Насельніцтва: 3532 (2005)
Колькасьць двароў: 1460
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовы індэкс: 225876
Аўтамабільны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°57′27″ пн. ш. 24°34′30″ у. д. / 51.9575° пн. ш. 24.575° у. д. / 51.9575; 24.575Каардынаты: 51°57′27″ пн. ш. 24°34′30″ у. д. / 51.9575° пн. ш. 24.575° у. д. / 51.9575; 24.575
Дзівін на мапе Беларусі
Дзівін
Дзівін
Дзівін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дзі́він, Ды́він (мясц. назвы: Ды́вьін, Ды́вын) — вёска ў Беларусі, каля возера Любань. Цэнтар сельсавету Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 3532 чал. (2005), пятая велічынёй у вобласьці (пасьля Альшанаў, Рубелю, Моталю і Пінкавічаў). Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы ўсход ад Кобрыня, за 78 км ад Берасьця. Аўтамабільныя дарогі на Берасьце і Драгічын.

Дывін — даўняе магдэбургскае места гістарычнай Берасьцейшчыны.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Дывін датуецца 1466. Пад 1546 ён згадваецца як мястэчка, цэнтар воласьці Берасьцейскага павету. З 1566 — цэнтар Дывінскага войтаўства і Палескай воласьці. Паводле рэестру ў гэты час у мястэчку было 184 двары, рынак (квадратны ў пляне) і 5 вуліцаў: Павіцкая (на в. Павіцьце), Кобрынская, Берасьцейская, Ратманская[1], Крывая. На Кобрынскай вуліцы існавала Пятніцкая царква.

У 1642 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Дывіну Магдэбурскае права. Станам на 1682 у мястэчку існавалі 2 грэка-каталіцкія царквы, касьцёл, ратуша, 2 млыны, карчма. У 1776 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі скасаваў самакірааньне (у межах рэформаў у Рэчы Паспалітай). Пад 1789 Дывін згадваецца як места, цэнтар ключа ў складзе Берасьцейскай эканоміі. У гэты час існаваў рынкавы пляц, 4 вуліцы, 194 гаспадаркі (зь іх 173 хрысьціянскія).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дывін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні1801). У 1797 царскія ўлады падаравалі мястэчка разам зь ягонымі жыхарамі П. Румянцаву-Задунайскаму. Станам на 1878 тут існавалі 2 царквы, сынагога, праводзіліся 2 кірмашы. На 1886 — валасная ўправа, 3 царквы, сынагога, школа, 5 крамаў, заезны двор, 2 карчмы, праводзіліся 3 кірмашы. Каля мястэчка знаходзіўся маёнтак пана А. Ягміна, вятрак. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 3 цэрквы, сынагога, габрэйскі малітоўны дом, народная вучэльня, лякарня, валасная ўправа, пошта, 2 хлебазапасныя магазыны, 15 крамаў, алейня, 14 млыноў, карчма; 6 аднадзённых кірмашоў на рок.

4 сакавіка 1918 урад Украінскай Народнай Рэспублікі абвясьціў Дывін сваёй часткай, адначасна ад 25 сакавіка мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэрыторыя Палесься зрабілася прадметам перамоваў паміж БНР і УНР[2]. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дывін увайшоў у склад Беларускай ССР, у Кобрынскі павет («падраён») Берасьцейскага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва. Станам на 1931 дзейнічалі габрэйская бібліятэка, тэатральны і харавы гурткі.

У 1939 Дывін увайшоў у БССР, дзе з 15 студзеня 1940 да 8 жніўня 1959 быў цэнтрам раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 працавалі пошта, 7-гадовая школа (400 вучняў), аптэка, лякарня з амбуляторыяй, вэтэрынарны пункт, народны дом, 20 прыватных крамаў, хлебная крама і кнігарня, 2 маторныя млыны, 3 пякарні, бойня, рэстарацыя, шавецкая і кавальская арцелі, завод ахаладжальных напояў, маслазавод. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 Дывін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1971 у вёсцы было 1407 будынкаў, на 2005 — 1460 двароў.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У вёсцы працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, лякарня, вэтэрынарная лякарня, дом культуры, клюб, 3 бібліятэкі, пошта.

[рэдагаваць] Эканоміка

Маслазавод, пякарня, філія Кобрынскай мэблевай фабрыкі, аддзяленьне «Сельгастэхнікі», 2 лесьнікоўствы.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1728—1740; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (1902)

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Сынагога (XIX ст.)

[рэдагаваць] Вядомыя выхадцы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Дзівін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна / рэд. Пашкоў Г.П. — Мн: БЕЛТА, 2002. — 624 с. ISBN 985-6302-44-7
  2. ^ Валянціна Лебедзева. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 15.
  3. ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  5. ^ Dywin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 258—259.
  6. ^ Уладзімір Пярвышын. Дзвіні // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 229.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 139.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Дзівінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах