Дзіма Білан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзьмітры Мікалаевіч Білан
Dima Bilan (May 2007).01.jpg
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1981 (32 гады)
Месца нараджэньня Усьць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, СССР
Гады творчасьці 2002 — цяперашні час
Краіна Расея
Прафэсія сьпявак
Жанры поп-музыка, баллада, r'n'b, dance
Псэўданім Дзіма Білан
Лэйблы Gala Records, EMI, Universal, Містэрыя Гуку
http://www.bilandima.ru/

Дзьмітры Мікалаевіч Білан (імя пры нараджэньні і аж да ліпеня 2008 г. — Віктар Мікалаевіч Белан) (нарадзіўся 24 сьнежня 1981, Усьць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, РСФСР, СССР) — расейскі сьпявак, першапачаткова які выступаў пад сцэнічным псэўданімам Дзі́ма Біла́н, а з 2008 г. прыняў дадзены псэўданім у якасьці сучаснага імя і прозьвішча. Заслужаны артыст Кабардына-Балкарыі (2006), Заслужаны артыст Чачэніі (2007), Заслужаны артыст Інгушэтыі (2007), Народны артыст Кабардына-Балкарыі (2008).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калі Віктару быў 1 год, сям'я Беланаў пераехала ў Набярэжныя Чалны, у 6 гадоў — у горад Травеньскі ў Кабардына-Балкарыі, дзе ён скончыў Музычную школу. Першы конкурс — «Маладыя галасы Каўказа».
  • Скончыў Дзяржаўную музычную вучэльню імя Гнесіных па спэцыяльнасьці клясычны вакальны выканавец.
  • 2002 — дэбют на расейскалатвійскім фэсце «Новая Хваля», дзе Дзіма заняў чацьвёртае месца.
  • 2003 — выпусьціў дэбютны альбом, названы «Начны Хуліган», уключалы такія вядомыя мэлёдыі, як «Caruso» (Карузо) і «Fever» (Ліхаманка).
  • 2004 — выпусьціў мэлёдыю, якая мела бурны посьпех — «На Беразе Неба», якая была таксама назвай яго другога альбому.
  • Музычным прадусарам сьпевака становіцца Юры Айзэншпіс. Дзіма Білан удзельнічаў у конкурсе «Эўрабачаньне», папярэдне з песьняй «Не то», у 2005 заняўшы другое месца па расейскім нацыянальным выбары.
  • 2005, сьнежань — атрымаў два залатых грамофона за песьні «Ты павінна побач быць» (гэта — расейская вэрсія «Not, That Simple») у Санкт-Пецярбургу і Алма-Аце. На працягу правядзеньня праекту «Новыя песьні аб галоўным», сьпявак атрымаў прыз Першага канала ад прафэсійнага журы. Дзіма стаў чалавекам года ў сфэры шоў-бізнэсу, паколькі большасьць выбарнікаў падалі свае галасы за яго, паводле вэрсіі пошукавай сыстэмы Rambler.
  • У канцы 2005 году — прыняў запрашэньне ад амэрыканскага агенцтва, з прапановай аб яго наведваньні музычнага вечара «Пітэр Пэн».
  • У сьнежні 2005 у Батанічным садзе быў зьняты кліп для лірычнай кампазыцыі «Я Цябе Памятаю».
  • 2006, 14 сакавіка — прыняў удзел у «Залатой Катрынцы», «Міжнародных Узнагарод Музыкі» у Кіеве, дзе атрымаў узнагароду як «Сьпявак годц». Песьня Білана «Never Let You Go» была выкананая сьпеваком толькі тамака.

Удзел у конкурсах Эўрабачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2006[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У сярэдзіне сакавіка 2006 году Білан быў абраны Першым каналам, каб прадставіць Расею на Эўрабачаньні 2006, які праводзіўся ў Афінах. Сярод 37 краін, што прымалі ўдзел у конкурсе, Дзіма заняў другое месца з песьняй «Never Let You Go», падобнага Расея ганаравалася толькі ў 2000 годзе, калі расейская сьпявачка Алсу таксама заняла другое месца.
  • Дзіма атрымаў 248 балаў — на 44 бала менш, чым песьня Hard Rock Hallelujah (Цяжкі рок, Алілуя!) музычнай групы з Фінляндыі Lordi (самы высокі вынік па стане на 2008 год – 292 бала), якая ў выніку і перамагла. Максымальныя 12 балаў Білан атрымаў ад сямі краін: Армэнія, Беларусь, Фінляндыя, Ізраіль, Латвія, Летува і Ўкраіна. Толькі Манака і Швэйцарыя не прысудзілі Дзіме ні аднаго бала.
  • У нумары Дзімы былі задзейнічаныя дзьве танцуючыя балярыны і белае фартэпіяна, пакрытае чырвонымі пялёсткамі руж, зь якога ў сярэдзіне песьні зьяўлялася падобная здані жаночая постаць. Дзіма быў апрануты ў белую суколку зь лікам, якія пазначаюць яго нумар вынахаду на сцэну — 13 і 10 у паўфінале і фінале адпаведна. З-за таго, што ў папярэднім годзе Расея выступіла не занадта ўдала, Білан павінен быў у паўфінале 18 траўня давесьці сваё права ўдзельнічаць у фінале. Тамака ён патрапіў у дзясятку лепшых (заняўшы трэцяе месца з 217 баламі), і мінуў у фінал.
  • Да пачатку конкурсу, расейскі ўэб-сайт rin.ru паведаміў, што глава роднага гораду Дзімы абяцаў назваць адну з вуліц у яго гонар, калі сьпявак пераможа.

2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіма Білан на конкурсе «Эўрабачаньне-2008»
  • У 2008 годзе Віктар Белан другі раз падаў заяўку на ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе «Эўрабачаньне 2008». Не знойдучы ніякіх юрыдычных парушэньняў, зьвязаных з выкарыстаньнем сцэнічнага імя, іміджу і брэнда «Дзіма Білан», тэлеканал «Расея» прыняў заяўку і дапусьціў артыста да конкурсу.
  • 9 сакавіка — у этэры галоўнага дзяржаўнага каналу краіны прад'явіў на суд журы і тэлегледачоў песьню Believe. Па выніках галасаваньня артыст набраў 54 бала, пакінуўшы ззаду Сяргея Лазарава, Аляксандра Панаётава і Жэню Атрадную.
  • 20 траўня — выступіў з песьняй Believe у першым паўфінале конкурсу. Па выніках паўфіналу, ён увайшоў у дзясятку лепшых і перайшоў у фінал.
  • 24 траўня — выступ у фінале конкурсу разам з расейскім фігурыстам Яўгенам Плюшчанка і вугорскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасаваньня набраў 272 ачка і заняў першае месца, стаўшы першым расейскім сьпеваком, які перамог на конкурсе і атрымаў галоўны адмысловы прыз конкурсу — «Крыштальны мікрафон».
  • 28 траўня — прыняў удзел у адкрыцьці Kista Галерэі — забаўляльным комплексе недалёка ад Стакгольму ў Швэцыі.
  • 19 кастрычніка — Гала-канцэрт «Зорны лёд» — выступ у конкурсе разам з расейскай фігурысткай Аленай Беражной, Яўгенам Плюшчанка і вугорскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасаваньня Дзіма Білан цяпер лідыруе і мае ўсе шанцы на перамогу.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэміі MTV[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіма Білан — неаднаразовае пераможца RMA — музычнай прэміі канала MTV-Расея.

  • У 2005 годзе ён выйграў у намінацыях «Лепшы выканавец» і «Лепшы артыст»
  • У 2006 годзе — у намінацыях «Лепшая песьня» («Never Let You Go») і «Лепшы артыст»
  • У 2007 годзе — у намінацыях «Лепшая песьня», «Лепшая песьня» («Немагчымае магчыма») і «Лепшы артыст»

У Дзімы Білана найбольшая колькасьць узнагарод RMA — 7.

Як пераможца ў намінацыі «Лепшы артыст» ён тройчы прымаў удзел у цырымоніі MTV Europe Music Awards у намінацыі «Best Russian Act».

У 2008 годзе таксама перамог у намінацыі «Лепшы артыст» MTV Europe Music Awards у намінацыі «Best Russian Act».

Прэміі Муз-ТВ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 Дзіма Білан выйграў Прэмію Муз-ТВ у трох намінацыях: «Песьня году» (Never Let You Go), «Альбом году» (Час-рака) і «Лепшы выканавец».

ZD Awards[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе Дзіма Білан стаў пераможцам у намінацыі хіт-параду Top Sexy (Самы сэксуальны артыст) «Гукавой дарожкі». Пры гэтым сам Білан адзначыў, што яму падабаецца салістка t.A.T.u. Юлія Волкава: «Мне вельмі падабаецца Юля Волкава з „Тату“. — Гэтая хлопчыкападобная старлетка? — Ніякая яна не хлопчыкападобная. Яна вельмі міленькая».[1]

Пляны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе Білан плянуе запісаць новы альбом у ангельскай, расейскай і гішпанскай вэрсіях. Гуказапісвальная кампанія: «Interscope Records» (Universal Music International Group).

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Марыя Шэрыфавіч
Пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне»
2008
Наступнік
Аляксандар Рыбак

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Дзіма Білансховішча мультымэдыйных матэрыялаў