Дына Буцаці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дзіна Буцаці»)
Дына Буцаці
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1906(1906-10-16)[1][2][3][…]
Памёр 28 студзеня 1972(1972-01-28)[1][2][3][…] (65 гадоў)
Бацькі Giulio Cesare Buzzati[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, навэліст, маляр, лібрэтыст, сцэнарыст, драматург, паэт, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменьнік, мастак коміксаў, публіцыст
Мова італьянская мова[6]
Узнагароды
http://dinobuzzati.it

Ды́на Буца́ці (па-італьянску: Dino Buzzati; 16 кастрычніка 1906 — 28 студзеня 1972) — італьянскі пісьменьнік, журналіст і мастак.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Буцаці нарадзіўся ў Бэлюна на віле, дзе ягоная заможная мілянская сям’я праводзіла летнія месяцы. Быў трэцім з чатырох дзяцей. Ягоны малодшы брат Адрыяна стаў славутым генэтыкам. Бацька, Джуліё Чэзарэ, паходзіў са старой бэлюнскай дынастыі. Маці Альба Мантавані (дачка пісьменьніка Дына Мантавані) была вэнэцыянкай і належала да дынастыі вэнэцыянскіх дожаў Бадоэр Партэчыпацыё. Буцаці вельмі любіў музыку (навучаўся граць на фартэпіяна і скрыпцы), маляваньне і горы. Гэтыя захапленьні і сфармавалі шматбаковы талент пісьменьніка.

Зь юнацтва жыў у Міляне, дзе наведваў юрыдычны факультэт, каб задаволіць жаданьне бацькі бачыць яго адвакатам. У 1928 годзе, незадоўга да заканчэньня навучаньня, уладкаваўся практыкантам у рэдакцыю газэты «Corriere della Sera», дзе пазьней працаваў карэспандэнтам. У гэтым жа годзе завяршыў навучаньне.

У 1933 годзе выйшаў яго першы раман «Bàrnabo delle montagne» («Барнаба з гор»), а праз два гады «Il segreto del Bosco Vecchio» («Таямніца Старога Лесу»). Паводле абодвух раманаў італьянскімі рэжысэрамі былі зьнятыя кінафільмы: першы экранізаваў Марыё Брэнта ў 1994 годзе, другі Армана Ольмі ў 1993 годзе.

У 1935 і 1936 гадох Буцаці займаўся штомесячным літаратурным дадаткам да газэты.

Найвялікшы посьпех 1939 году — раман «Il deserto dei Tartari» («Татарская пустыня»), паводле якога рэжысэр Валерыё Дзурліні зьняў аднайменны фільм. У гэтыя гады Буцаці пачынае пісаць свае славутыя кароткія апавяданьні, некаторыя зь іх публікуючы ў «Corriere della Sera». Разам зь пісьменьніцкай дзейнасьцю Буцаці працягвае займацца і дзейнасьцю журналісцкай. Выбраныя эсэ зьмешчаныя ў зборніку «Cronache terrestri» («Зямныя кронікі»).

Сваім фэерычным стылем пісьма Буцаці супрацьстаіць тэмам і пачуцьцям тугі, страху сьмерці, магіі і містыкі, нязьменнасьці лёсу. Частым героем літаратурных твораў Буцаці зьяўляецца менавіта лёс, усемагутны і неасяжны, часта зьдзеклівы. Нават творы пра каханьне закранаюць непрадказальнасьць фатуму. Творчасьць Буцаці адносіцца да фантастычнага жанру, а таксама выяўляе блізкасьць да жанру літаратуры жахаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Dino Buzzati (нід.)
  2. ^ а б Dino Buzzati // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Dino Buzzati // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Catalog of the German National Library (ням.)
  6. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дына Буцацісховішча мультымэдыйных матэрыялаў