Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда
| Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда | |
| Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde | |
| Тытульная старонка першага лёнданаскага выданьня (1886) | |
| Жанр: | аповесьць |
|---|---|
| Аўтар: | Робэрт Льюіс Стывэнсан |
| Мова арыгіналу: | ангельская |
| Публікацыя: | 5 студзеня 1886 |
| Выдавецтва: | Longmans, Green & co. |
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда (па-ангельску: Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde) — аповесьць шатляндзкага пісьменьніка Робэрта Льюіса Стывэнсана, упершыню апублікаваная ў 1886 годзе ў Лёндане. Павгодле жанру — пераасэнсаваньне традыцыйнай для рамантызму тэмы двайніцтва з дамешкам навуковай фантастыкі.
Аповесьць Стывэнсана часта атаясамляецца з рэдкім псыхічным фэномэнам «падваеньня асобы», калі ў межах адной чалавека суіснуюць дзьве розныя мэнтальнасьці. У дадзеным выпадку дзьве індывідуальнасьці Д-р. Джэкіла зьяўляюцца ўвасабленьнем добрага і злога пачаткаў з абсалютна рознымі маральнымі роўнямі. Уплыў аповесьці на сусьветную культуру стаў нагэтулькі моцным, што выраз «Jekyll and Hyde» увайшоў у мову і стаў азначэньнем чалавека, які ў розных сытуацыях моцна адрозьніваецца маральнасьцю сваіх паводзінаў[1].
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда мела неадкладны посьпех і зьяўляецца найбольш пакупаным бэстсэлерам Стывэнсана. Сцэнічныя адаптацыі аповесьці пачаліся ў Бостане і Лёндане меней як праз год пасьля публікацыі. Твор натхніў шэраг рэжысэраў на стварэньне экранізацый аповесьці.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Jekyll and Hyde definition | Dictionary.com. Dictionary.reference.com. Праверана 2009-05-28 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў