Добшынская лядовая пячора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Добшынская лядовая пячора
Dobšinská Ice Cave*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Dobsinska ladova cave.jpg
Добшынская лядовая пячора
Краіна Славаччына
Тып прыродны
Крытэры viii
Спасылка 725-023
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2000  (24 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Добшынская лядовая пячора (па-славацку: Dobšinská ľadová jaskyňa) — пячора ў Славацкім Раю, непадалёк ад гораду Добшына.

Мае працягласьць 1483 м і лічыцца адной з найвялікшых лядовых пячораў Эўропы. Пячору адкрылі 15 чэрвеня 1870 году.

Плошча лёду складае 9772 м², аб’ём 110100 м³.

Тэмпэратура ў «Вялікай залі» вагаецца ад −3,8 °C узімку да +0,5 °C улетку. Таўшчыня лёду — 26,5 м. Пячору адкрылі 15 чэрвеня 1870 году горны інжынэр Eugen Ruffíni, Andreas Méga, Gustav Lang і F. Feher. Яны залезьлі ў шчыліну, адкуль заўсёды дзьмула халодным паветрам. У наступным годзе пячора была адкрыта для наведвальнікаў і ў 1887 годзе атрымала электрычнае асьвятленьне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Добшынская лядовая пячорасховішча мультымэдыйных матэрыялаў