Догінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Догінг (ад англ. dog — «сабака») — ангельскае слэнгавае паняцьце, якое пазначае сэкс у публічных месцах на вачох іншых людзей (як у сабак), часта ў парках або на імправізаваных пікніках. Часам супастаўляецца з оргіяй або сьвінгам, аднак догінг не абавязкова разумее пад сабой «выпадковасьць» палавых сувязяў. У догінгу можа прымаць удзел сямейная пара і не пераходзіць пры гэтым фармальную грань блуду. Асноўны акцэнт у догінгу робіцца на атрыманьне задавальненьня ад эксгібіцыянізму і вуайерызму, гэта значыць на дэманстратыўным сэксе на вачох іншых, часта незнаёмых людзей, аднак публіка ў сваю чаргу таксама можа быць загадзя (праз Інтэрнэт) папярэджаная аб дзействе і сьвядома прыходзіць паглядзець на сэкс.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]