Доктар Гаўс
| Доктар Гаўс | |
| House, M.D. | |
| Прадусар | Пол Атаназіё Дэйвід Шор Кэці Джэйкабс Браян Сынгер |
|---|---|
| Сцэнарыст | Дэйвід Шор |
| У ролях | Г’ю Лоры Ліза Эдэльштэйн Робэрт Шон Леанард Амар Эпс Джэніфэр Морысан Джэсі Спэнсэр Пітэр Джэйкабсан Алівія Ўайлд Кэл Пэн Эмбэр Тэмблін Адэт Энэйбл Шарлін І |
| Вытворчасьць | Fox |
| Дата выхаду | з 16 лістапада 2004 |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Профіль на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
Доктар Гаўс (па-ангельску: House, M.D.) — амэрыканскі тэлевізійны мэдычны тэлесэрыял-драма, упершыню прадстаўлены на канале Fox 16 лістапада 2004 году. Цэнтральным пэрсанажам сэрыяла зьяўляецца доктар Грэгары Гаўс (актор — Г’ю Лоры), нетрадыцыйны й чалавеканенавісьніцкі мэдычны геній, які ўзначальвае каманду дыягностаў у выдуманай клініцы Прынстан-Плэйнсбара ў Нью-Джэрзі. Ідэя шоў паўстала дзякуючы Полу Атаназіё, у той час як Дэйвіду Шору прыпісваецца роля стваральніка і ў першую чаргу адказнасьць за канцэпцыю галоўнага пэрсанажа. Сьпіс выканаўчых прадусараў сэрыяла ўключаюць акрамя Шора й Атаназіё, Кэці Джэйкабс, і рэжысэр Браян Сынгер.
Гаўс часьцяком разыходзіцца ў поглядах зь іншымі лекарамі, у тым ліку й з уласнай дыягнастычнай камандай, таму што многія зь ягоных дыягнастычных гіпотэзаў заснаваныя на тонкіх або спрэчных ідэях. Ягонае грэбаваньне правіламі й працэдурамі нутранага распарадку часьцяком прыводзяць да канфліктаў са сваім босам, адміністратарам шпіталя й доктарам мэдыцыны Лізай Кадзі (Ліза Эдэльштэйн). Сапраўдным сябрам Гаўса зьяўляецца доктар Джэймз Ўілсан (Робэрт Шон Леанард), загадчык катэдры анкалёгіі. На працягу першых трох сэзонаў дыягнастычная каманда Гаўса складаецца з доктараў Робэрта Чэйза (Джэсі Спэнсэр), доктаркі Элісан Кэмэран (Джэніфэр Морысан) і доктара Эрыка Формана (Амар Эпс). У канцы трэцяга сэзону гэтая каманда расфармоўваецца. Зноўку ўзьяднаўшыся з Форманам Гаўс паступова выбірае трох новых чальцоў каманды: доктарка Рэмі «Трынаццаць» Гэдлі (Алівія Ўайлд), доктар Крыс Таўб (Пітэр Джэйкабсан) і доктар Лоўрэнз Катнэр (Кэл Пэн), апошні зь якіх памірае ў канцы пятага сэзону. Чэйз і Кэмэран працягваюць зьяўляцца ў розных ролях у шпіталі на пачатку шостага сэзону. Кэмэран затым звальняецца са шпіталю, а Чэйз вяртаецца да дыягнастычнай каманды. Трынаццаць бярэ адпачынак на большасьць сёмага сэзону, а ейная пазыцыя запаўняецца студэнтам-мэдыкам Мартай Мастэрс (Эмбэр Тэмблін).
Зьяўляючыся даволі крытыкаваным сэрыялам на працягу большай часткі свайго існаваньня, «Доктар Гаўс» быў у ліку першай дзясятцы рэйтынгу сярод сэрыялаў у ЗША з другога па чацьвёрты сэзоны. Трансьлюючыся ў 66 краінах, сэрыял быў самай папулярнай тэлевізійнай праграмай у сьвеце ў 2008 годзе. Ён атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку пяць узнагарод ад Эмі, дзьве прэміі «Залаты глёбус», прэмія «Пібыдзі» й дзевяць разоў прэміі «Выбар народу». Выхад сэрыялу быў адноўлены тэлекампаніяй Фокс восьмым сэзонам[1], прэм’ера якога адбылася 3 кастрычніка 2011 году[2].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Gorman, BIll (May 10, 2011). «'House' Renewed For An Eighth Season By Fox».
- ^ Masters, Megan (June 23, 2011). «Fox Fall Premiere Scoop: Return Dates For House, Glee, Bones, Fringe, and More!».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Доктар Гаўс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- На сайце тэлеканала Fox.com
- House на сайце Internet Movie Database
- House на сайце TV.com
- House на сайце Yahoo! TV