Доку Заўгаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доку Заўгаеў
рас. Доку Завгаев
Пасол Расеі ў Славеніі
23 верасьня 2009 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Папярэднік: Мілаіл Валянцінавіч Ванін
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі
18 сьнежня 1995 — 15 лістапада 1996
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: пасада адменена
Кіраўнік ўраду Чачэнскай Рэспублікі
18 сьнежня 1995 — сакавік 1996
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: Мікалай Паўлавіч Кошман
Кіраўнік Часовае рады Чачэнскай Рэспублікі
7 кастрычніка 1995 — 1 лістапада 1995
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Папярэднік: Умар Аўтурханаў
Наступнік: пасада адменена
Старшыня Вярхоўнай рады ЧІАССР
Сакавік 1990 — 6 верасьня 1991
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 сьнежня 1940 (83 гады)
вёска Бена, Чачэна-Інгуская АССР, РСФСР, СССР
Партыя:
Дзеці: Дачкі Ірына, Ялена, Ала
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Сяброўства ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі

Доку Гапуравіч Заўгаеў (нарадзіўся 22 сьнежня 1940 году, вёска Бена, Чачэна-Інгуская АССР, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзяяч, раней быў дзеячом КПСС. Прыхільнік неабходнасьці далучэньня Чачэніі да Расеі. Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі ў 1995—1996 гадох.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў ЧІАССР у сялянскай сям’і. 23 лютага 1944 году ён (з-за таго, што быў чачэнец) быў выселены ў Казахстан. Д. Заўгаеў разам з бацькамі быў паселены ў вёску Токараўка (Тэльманаўскі раён, Карагандзінская вобласьць). Пасьля вяртаньня ў ЧІАССР пачаў рабіць з 1958 па 1961 гады школьным настаўнікам у роднай вёсцы Бена. З 1962 па 1971 гады рабіў у калгасе «Знаменскі» (Надцерачны раён). Там займаў розныя пасады: сьлесар, мэханік, галоўны інжэнэр, старшыня калгасу. У 1966 годзе закончыў ВНУ — Горскі земляробчы інстытут і атрымаў пасьведчаньне «Інжэнэр-мэханік земляробчай вытворчасьці». У 1988 годзе закончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае сястру й братоў: Магамат, Ахмар, Ахмет. Сам Д. Заўгаеў мае жонку й трох дачок: Ірына, Ялена, Ала.

Дзейнасьць у КПСС[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1971—1972 гадах — старшыня Надцерачнага райвыканкаму. У 19721975 гадах узначальваў аб’яднаньне саўгасаў ЧІАССР. У 19751977 гадах займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі ЧІАССР. У 19771990 гадах займаў розныя пасады ў партыйных структурах у ЧІАССР. У 1989 годзе быў выбраны першым сакратаром кампартыі ЧІАССР (г. зн. Д. Заўгаеў стаў кіраўніком ЧІАССР). У 1990 годзе быў выбраны паслом у Вярхоўны савет РСФСР. У 1990—1991 — сябра ЦК КПСС.

Выгнаньне з Чачэніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З сакавіка 1990 па верасень 1991 году займаў пасаду старшыні Вярхоўнага савету ЧІАССР. Пад час барацьбы за ўладу выступаў у падтрымку жнівеньскага перавароту, за што быў са згоды Б. Ельцына прагнаны прыхільнікамі Дж. Дудаева з ЧІАССР. У 19911995 гг. жыў у Маскве. Займаў пасаду пасла ў Вярхоўным савеце РСФСР.

Першая расейска-чачэнская вайна й другі ад’езд з Чачэніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Першай расейска-чачэнскай вайны быў прыхільнікам расейскай заваёвы ЧРІ. У сярэдзіне 1995 году атрымаў пасаду кіраўніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі. У сьнежні 1995 году быў выбраны кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі. Пры гэтым у Ічкерыі шла вайна. Летам 1996 году з-за наступу чачэнскага войска быў вымушаны ад’ехаць з Грознага. У сакавіку 1997 году быў прызначаны Б. Ельцыным у Танзанію прадстаўніком Расеі. З 2004 па 2009 гады рабіў у Маскве ў МЗС Расеі. З 2009 году прадстаўнік Расеі ў Славеніі.