Докшыцы
| Докшыцы | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1407 | ||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Докшыцкі | ||||
| Насельніцтва: | 6628[1] (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2157 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211720 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′ пн. ш. 27°46′ у. д. / 54.883° пн. ш. 27.767° у. д.Каардынаты: 54°53′ пн. ш. 27°46′ у. д. / 54.883° пн. ш. 27.767° у. д. | ||||
|
Докшыцы на мапе Беларусі
Докшыцы
|
|||||
До́кшыцы — места ў Беларусі, у вярхоўі ракі Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтар Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 6628[1] чал. (2009). Знаходзяцца за 200 км ад Віцебску, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак). Аўтамабільныя дарогі на Вялейку, Глыбокае, Лепель і Бягомель.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Існуе некалькі тлумачэньняў паходжаньня тапоніму «Докшыцы». Паводле беларускага географа В. Жучкевіча, ён мае балцкае паходжаньне[2] і, на думку Т. Кашкурэвіча, мае зьвязак з богам Перуном[3]. Таксама існуе меркаваньне, што назва паселішча ўтварылася ад кельцкага «док» — месца малацьбы[4].
У прывілеях вялікіх князёў (на лаціне) згадваюцца як Doxiczane[5].
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Докшыцаў
Першы пісьмовы ўспамін пра Докшыцы зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Вітаўта і датуецца 13 студзеня 1407, калі яны мелі статус сяла і ўваходзілі ў склад Харэцкай воласьці Вялікага Княства Літоўскага[6].
На мяжы XVI—XVІI стст. Докшыцы атрымалі статус мястэчка. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Манівідаў, Радзівілаў, Гальшанскіх, Кішкаў, Пацаў, Осьцікаў, Сангушкаў, капітулы Жамойцкага біскупства, Юдзіцкіх, Гутаровічаў[7]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Докшыцы ўвайшлі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1575 ваколіцы мястэчка зрабіліся адной з асноўных апорных базаў Стэфана Баторыя пры вызваленьні Полаччыны ад маскоўскіх захопнікаў.
У 1608 Станіслаў Кішка заснаваў у Докшыцаў касьцёл Найсьв. Тройцы, пры якім з 1781 пачаў дзейнічаць невялікі кляштар[8]. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 мястэчка спалілі швэды.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Докшыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам павету (з 1797 — цэнтар воласьці Барысаўскага павету). У 1795 паселішча атрымала статус места. 22 студзеня 1796 адбылося зацьверджаньне гербу Докшыцаў: «у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны, зь іхніх гарлавін выцякаюць срэбныя крыніцы»[9]. У 1843 улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі ўладаньні тутэйшага касьцёла, адабралі цэрквы ў грэка-католікаў (вуніятаў) і перадалі іх Маскоўскаму патрыярхату.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Докшыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны.
У 1939 Докшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабіліся цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці (у 1962—1965 былі ў складзе Глыбоцкага раёну). У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVIII стагодзьдзе: 1800 — 1118 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1868 — 1613 чал.; 1897 — 3642 чал, зь іх паводле стану 119 шляхты, 6 духоўнага стану, 30 купцоў, 3124 мяшчанаў, 337 сялянаў, 14 іншаземцаў; паводле веры 439 праваслаўных, 361 каталік, 1 старавер, 4 пратэстанты, 75 магамэтанаў, 2762 юдэі.
- XX стагодзьдзе: 1904 — 4103 чал.; 1921 — 3004 чал.; 1939 — 3,6 тыс. чал.; 1959 — 2,2 тыс. чал.; 1971 — 3,9 тыс. чал.; 1991 — 7,2 тыс. чал.[10]; 1993 — 7,4 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 7,0 тыс. чал.; 2006 — 6,9 тыс. чал.[11]; 2008 — 6912 чал.; 2009 — 6628[1] чал. (перапіс)
Станам на 1 студзеня 2010 году колькасьць насельніцтва Докшыцаў складала 6,6 тыс. чал.[12]
[рэдагаваць] Адукацыя
У Докшыцах працуюць 3 агульнаадукацыйныя школы, дзіцячая школа мастацтваў.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць мескі цэнтар культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.
[рэдагаваць] Мас-мэдыя
У месьце выдаецца раённая газэта «Родныя вытокі».
[рэдагаваць] Забудова
Генэральны плян Докшыцаў (1977) улічвае захаваньне гістарычнага плянаваньня. Асноўная тэрыторыя места знаходзіцца на правым беразе Бярэзіны. Тут разьмяшчаецца адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Забудова пераважна 1-павярховая, ёсьць групы 2—3-павярховых сэкцыйных будынкаў.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Докшыцаў |
|---|
[рэдагаваць] Транспарт
Праз Докшыцы праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі), Р29 (Вушачы — Вялейка) і Р86 (Багушэўск (ад М8) — Лепель — Мядзел).
Места мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Менскам, Віцебскам і інш.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
У Докшыцах дзейнічае дом рамёстваў (у колішняй царкве Сьв. ап. Іаана Багаслова). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Докшыцы».
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (XVІІI — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (1994)
- Млыны (1920-я)
- Могілкі: польскія вайсковыя часоў вайны 1920 р., габрэйскія, каталіцкія, татарскія (Мізар), праваслаўныя
- Мячэт (1925)
- Сядзіба Мікульскіх (XIX ст.)
- Цэрквы: Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1900—1903), Сьв. Апостала Іаана Багаслова (1863)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Капліцы могілкавыя: каталіцкая (XVIII ст.), праваслаўная
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (1608)
- Сынагога
- Сядзіба
- Царква Сьв. Космы і Даміяна (грэка-каталіцкая; XVІ ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Докшыцаў
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Віктар Маркавец (нар. 1947) — беларускі мастак
- Валеры Собаль (нар. 1955) — беларускі навуковец-фізык
- Яўген Таргонскі (нар. 1953) — беларускі навуковец-матэматык
- Надзея Хадасевіч-Лежэ (1904—1983) — беларуская і француская мастачка
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 104.
- ^ Вэрсія: чаму Глыбокае і Беразьвечча маюць такія назовы?. Westki.info. Праверана 28 лістапада 2010 г.
- ^ Докшыцкі раён(рас.). Витебский областной исполнительный комитет. Праверана 28 лістапада 2010 г.
- ^ В. Насевіч. У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Докшыцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 592.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Докшыцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 593.
- ^ a b Вячаслаў Насевіч. Докшыцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 267.
- ^ Докшыцы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Докшицы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Докшицы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
- ^ Насельніцтва(рас.). Докшицкий районный исполнительный комитет. Праверана 22 ліпеня 2011 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.— 750 с. : іл.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Dokszyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 93.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Докшыцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Докшыцы на Radzima.org
- м. Докшыцы на Westki.info
- Докшыцы на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
|
|
|
|---|---|
| Горад |
Докшыцы
|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Меншчыны | |
|---|---|
|
Аколаў · Багушэвічы · Барысаў ¹ (1563) ² · Бягомель · Бярэзань Горная · Бярэзань Любашанская · Волма · Вязынь · Гайна · Гарадок · Гарадок Астрашыцкі · Гарадок Сёмкаў · Дзераўная · Докшыцы · Дудзічы · Дукора · Заслаўе · Зэмбін · Івянец · Ігумен · Ільля · Камень · Камень Харэцкі · Койданаў (XVI ст.) · Крайск · Краснае · Лагойск · Лоша · Ляды · Магільна · Маладэчна · Менск (14.03.1499) · Мікалаеўшчына (XVII ст.) · Мсьціж · Налібакі · Плешчаніцы · Пухавічы · Раванічы · Радашкавічы (1569) · Ракаў (XVII ст.) · Рубяжэвічы · Самахвалавічы · Смалявічы · Станькаў · Стоўпцы (1729) · Сьвіслач · Сьмілавічы · Узда · Хатляны · Хатаевічы · Холы · Хоўхла · Шацак · Шклянцы
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |