Дом-музэй Пікфарда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дом-музэй Пікфарда
Pickford's House Museum
Месцазнаходжаньне ДэрбіВялікабрытанія
Адрас 41 Friar Gate
Створаны 1770
Адкрыты 1988
Геаграфічныя каардынаты 52°55′27″ пн. ш. 1°29′11″ з. д. / 52.92417° пн. ш. 1.48639° з. д. / 52.92417; -1.48639Каардынаты: 52°55′27″ пн. ш. 1°29′11″ з. д. / 52.92417° пн. ш. 1.48639° з. д. / 52.92417; -1.48639
Дом-музэй Пікфарда на мапе Вялікабрытаніі
Дом-музэй Пікфарда
Дом-музэй Пікфарда
Дом-музэй Пікфарда
Старонка дома-музэю

Дом-музэй Пікфарда (па-ангельску: Pickford’s House Museum) разьмяшчаецца ў месцы Дэрбі па адрасе Friar Gate, No 41.

Гэта элегантны геаргіянскі дом, збудаваны архітэктарам Джозэфам Пікфардам (па-ангельску: Joseph Pickford) для сваёй сям’і ў 1760. Дом прызначаўся таксама для дэманстрацыі багатым гасьцям як узор сваёй працы[1].

Першы паверх абсталяваны ў стылі пікфардавых часоў: гасьцёўня, сталоўка, пакой, спачывальня, гардэроб, кухня, пральня, склеп, спальня слугі. Выстаўленыя строі XVIIIXIX стагодзьдзяў.

Адзін з падвалаў абсталяваны як бамбасховішча 1940-х рокаў. Экспазыцыя верхніх паверхаў прысьвечаная лялечным тэатрам, гісторыі іхняга існаваньня[2].

З красавіка 2006 музэй адчынены толькі для арганізаваных групаў, нягледзячы на пратэсты[1].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Protesters opposing museum cuts (анг.). BBC (21 студзеня 2006). Праверана 5 траўня 2011 г.
  2. ^ Pickford's House Museum (анг.) Праверана 5 траўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]