Дорыс Лесінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дорыс Лесінг
Doris May Tayler
Doris Lessing 3.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Дорыс Мэй Тэйлар
Псэўданімы Джэйн Сомэрз
Нарадзілася 22 кастрычніка 1919
Керманшах, Пэрсія
(цяпер Іран)
Памерла 17 лістапада 2013
Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Сужэнец Q215347
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Напрамак мадэрнізм, постмадэрнізм, суфізм, фэмінізм, навуковая фантастыка
Жанр раман, аповед, п’еса, публіцыстыка
Значныя творы «Трава сьпявае»,
«Залаты нататнік»,
«Лета перад зьмярканьнем»
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (1981),
Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2007)
Афіцыйны сайт(анг.)

Дорыс Мэй Лесінг (па-ангельску: Doris May Lessing; 22 кастрычніка 1919 — 17 лістапада 2013) — брытанская пісьменьніца. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па літаратуры[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці й бацька Дорыс былі брытанцамі: бацька, скалечаны ў гады Першай сусьветнай вайны, быў клеркам ў Імпэрскім банке Пэрсіі, яе маці была мэдсястрой. У 1925 годзе, на хвалі ўзбагачэньня праз кукурузнае земляробства, сям’я пераехала ў брытанскую калёнію ў Паўднёвай Радэзіі (цяпер Зымбабвэ). Маці Дорыс, не адаптаваная да грубага жыцьця ў пасёлку сярод дзікуноў, энэргічна спрабавала перайграць уклад жыцьця на цывілізаваны манер. Але справы земляробства ў бацька пайшлі дрэнна й тысячы з лішнім акраў бушу, якія ён купіў, не далі пажаданага багацьця.

Лесінг пісала аб сваім дзяцінстве, як аб нераўнамерным спалучэньні задавальненьня й болю[2]. Прыроднае навакольле, да якога яна была вывучана з братам Гары, было адзінаю адлігаю ад бездапаможнага хатняга існаваньня. Яе маці, апантаная павышэньнем належнасьці дачкі, усталёўвала гвалтоўную жорсткую сыстэму правілаў і гігіены ў сям’і. Адносіны з сувораю маткаю асацыяваліся ў будучай пісьменьніцы з момантамі навучэньня пры каталіцкім манастыры. У памяць назаўсёды ўрэзалася аблічча манашак, якія страшылі яе пеклам. Пазьней Дорыс была адпраўленая для навучаньня ў сярэднюю школу для дзяўчынак ў сталіцу Солсбэры (цяпер Харарэ), якую яна неўзабаве кінула. Ёй было трынаццаць і гэта быў канец яе фармальнай адукацыі.

Ад ня вельмі шчасьлівага дзяцінства дзяўчынка ўцякала ў чытаньне — зь Лёндану прыходзілі пасылкі з кнігамі: Дыкенс, Скот, Стывэнсан і Кіплінг. У 15 гадоў яна пакінула сям’ю, пайшла ў наймы пакаёўкай. Гаспадар даваў ёй чытаць кнігі на тэмы палітыкі й сацыялёгіі, а гаспадароў швагер наведваў яе ў ложку. Тады яна пачала пісаць, дасылала тэксты ў газэты. У 1937 годзе Лесінг пераехала ў Солсбэры, працавала тамака тэлефаністкаю. У 19 гадоў яна пабралася шлюбам з Фрэнкам Вісдамам. Ад яго яна народзіць дваіх дзяцей.

Сёньня Дорыс Лесінг жыве ў прадмесьці Лёндану Гемпстэд і мае сваю старонку ў інтэрнэт-зоне MySpace[3]. Апошнім часам яна трохі недачувае, дактары тлумачаць гэта наступствамі дзеяньня антымалярыйных таблетак, якія яна прымала яшчэ маленькай. Яе брат аглух у 20 гадоў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дорыс Лесінг лічыцца аўтаркай-фэміністкай[3]. Другая вялікая тэма яе творчасьці, апроч жаночай, — гэта жыцьцё Паўднёвай Афрыкі, дзе прайшло маленства пісьменьніцы, гэта расізм і сацыяльная няроўнасьць. Але Лесінг піша яшчэ й навуковую фантастыку.

Цікавасьць да камунізму (1944—1956)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Псыхалягічныя матывы з фэміністычнаю афарбоўкаю (1956—1969)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэтлік фэміністычнай пісьменьніцы прыклеіўся да Лесінг пасьля выхаду «The Golden Notebook» («Залаты нататнік») (1962), хаця сама пісьменьніца ня любіць калі яе называюць фэміністкай[3]. У гэтым руху яе адштурхоўвае палітызацыя. Тая кніга была наратыўным экспэрымэнтам. Яе гераіня, пісьменьніца Ганна Вульф, якая сама выхоўвае дачку, запісвае нататкі з уласнага жыцьця ў чатырох нататніках: у чорным — аб сваім афрыканскім досьведзе, у чырвоным — пра палітыку, у жоўтым — прыдумкі на тэмы самой сябе, а блакітны — успаміны. Пяты — той самы залаты, вынесены ў загаловак, — павінен стаць экзыстэнцыйным сынтэзам.

Захапленьне суфізмам (1979—1983)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1950 «Трава сьпявае» (The Grass is Singing)
  • 1956 «Адступленьне да нявіннасьці» (Retreat to Innocence)
  • 1962 «Залаты нататнік» (The Golden Notebook)
  • 1971 "Указаньне на спасылку ў пекла " (Briefing for a Descent into Hell)
  • 1973 «Лета перад цемраю» (The Summer Before the Dark)
  • 1974 «Успаміны ратаваньня» (Memoirs of a Survivor)
  • 1983 «Дзёньнік добрасуседзтва» (The Diary of a Good Neighbour) — пад псэўданімам Джэйн Сомэрс
  • 1984 «Калі б старасьць магла…» (If the Old Could…) — пад псэўданімам Джэйн Сомэрс
  • 1985 «Добры тэрарыст» (The Good Terrorist)
  • 1988 «Пятае дзіця» (The Fifth Child)
  • 1996 «Ізноў каханьне» (Love, Again)
  • 1999 «Мара й Дэн» (Mara and Dann)
  • 2000 «Падарожжа Бэна» (Ben, in the World) — sequel to The Fifth Child
  • 2001 «Ласкавыя мары» (The Sweetest Dream)
  • 2005 «Гісторыя генэрала Дэна й дачкі Мары, Грыёт і сьнегавая сабака» (The Story of General Dann and Mara’s Daughter, Griot and the Snow Dog) — сыквэл пра Мару й Дэна
  • 2007 «Вілка» (The Cleft)
  • 2008 «Альфрэд і Эмілі» (Alfred and Emily)

Складанкі кароткіх аповедаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1953 «Пяць кароткіх навэл» (Five Short Novels)
  • 1957 «Звычка кахаць» (The Habit of Loving)
  • 1963 «Мужчына й дзьве жанчыны» (A Man and Two Women)
  • 1964 «Афрыканскія гісторыі» (African Stories)
  • 1966 «Зіма ў ліпені» (Winter in July)
  • 1966 «Чорная Мадонна» (The Black Madonna)
  • 1972 «Гісторыя нежанатага мужчыны» (The Story of a Non-Marrying Man)
  • 1973 «Гэта была краіна старога правадыра» (This Was the Old Chief’s Country) — складанка афрыканскіх гісторый, ч.1
  • 1973 «Сонца паміж ног» (The Sun Between Their Feet) — складанка афрыканскіх гісторый, ч.2
  • 1978 «У дзевяты нумар» (To Room Nineteen) — складанка гісторый, ч.1
  • 1978 «Спакуса Джэка Оркні» (The Temptation of Jack Orkney) — складанка гісторый, ч.2
  • 1990 «Праз тунэль» (Through the Tunnel)
  • 1992 «Аглядаючы Лёндан» (London Observed) — гісторыі й замалёўкі
  • 1992 «Сапраўдная справа» (The Real Thing)
  • 1995 «Шпіёны, якіх я ведаю» (Spies I Have Known)
  • 1996 «Яма» (The Pit)
  • 2003 «Бабулі» (The Grandmothers) — чатыры кароткіх навэлы

П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1958 «Містэр Долінджэр» (Mr. Dolinger)
  • 1959 «Кожнаму — свая асабістая пустэльня» (Each His Own Wilderness)
  • 1961 «Праўда аб Біле Ньюнане» (The Truth About Billy Newton)
  • 1962 «Гульня з тыграм» (Play with a Tiger)

Сэрыя «Дзеці гвалту»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1952 «Марта Квэст» (Martha Quest)
  • 1954 «Правільны шлюб» (A Proper Marriage)
  • 1958 «Рабізна ад шторму» (A Ripple from the Storm)
  • 1965 «Анклаў» (Landlocked)
  • 1969 «Места чатырох шляхоў» (The Four-Gated City)

Прэміі, узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У свой час пісьменьніца адмовілася прыняць тытул Дамы Брытанскай Імпэрыі, бо, на яе думку, Брытанскай Імпэрыі не існуе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нобэлеўскі ляўрэат-2007 — Дорыс Лэсінг, «Радыё Свабода» 11 кастрычніка 2007
  2. ^ Biography, From the pamphlet: A Reader’s Guide to The Golden Notebook & Under My Skin, HarperPerennial, 1995(анг.)
  3. ^ а б в Нобэлеўская прэмія за старую добрую літаратуру, «Наша Ніва» №38 18 кастрычніка 2007

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]