Доўгія заручыны (карціна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Доўгія заручыны
LongEngagementAHughes.jpg
англThe Long Engagement
Год 18541859
Тып палатно, алей
Памеры 105,4 × 52,1
Месцазнаходжаньне Бірмінггэмскі музэй і карцінная галерэя, Бірмінггэм

Доўгія заручыны (па-ангельску: The Long Engagement) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Г’юза, напісаная паміж 1854 і 1859 годам. Першапачатковая назва карціны — «Арланда»[1].

На карціне паказаны малады вікарый і яго нявеста на фоне лесу.

Назва «Доўгія заручыны» вынікае з сацыяльнай ўмоўнасьці віктарыянскае эпохі, калі бацькі дзяўчыны, заручонай зь бедным вікарыем, як правіла, не бласлаўлялі іхні плянаваны шлюб да моманту, пакуль малады чалавек не займаў больш годную пасаду ў межах царкоўнае герархіі.

Юнак засмучаны і прыгнечаны немагчымасьцю забясьпечыць будучыню сваёй сям’і, а маладзіца спрабуе падбадзёрыць яго. Як і многія іншыя жаночыя постаці на карцінах Г’юза, яна зьяўляецца ўвасабленьнем віктарыянскай дабрадзейнасьці. На кары дрэва ледзь прыкметна выразана жаночае імя «Эмі». Магчыма, так завуць гераіню, а тут — месца іх пастаянных спатканьняў. Аднак жаночае імя амаль сьцёрлася і зарасло плюшчом, што сымбалізуе няўмольную хаду часу.

У 1902 годзе карціна «Доўгія заручыны» была падораная Бірмінггэмскаму музэю і мастацкай галерэі, дзе і захоўваецца па сёньняшні дзень[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]