Доўгі Брод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Могілкавая царква-мураўёўка

Доўгі Брод, Даўгабродзкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на поўдзень ад Вайсковых могілак, на старадаўнім Магілёўскім гасьцінцы. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці была Могілкавая царква-мураўёўка, якая захавалася да нашага часу.

На паўднёвы захад ад Доўгага Броду пачынаецца Стромкі Бераг, на паўночны захад — Залатая Горка, на ўсход — Сьляпянка, на поўдзень — Архірэйская Слабодка[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1918 р.

Назва мясцовасьці ўтварылася ад броду цераз раку Сьлепню, што існаваў на старажытным Магілёўскім шляху. У XVIII—XIX стагодзьдзях у Магілёў пачалі вандраваць Ігуменскім гасьцінцам, а стары шлях выкарыстоўваўся, каб праехаць у навакольныя вёскі і сядзібы. Па ўзьнікненьні ў пачатку XX ст. урочышча Доўгага Броду (цяпер рог вуліцаў Батанічнай і гістарычнай Даўгабродзкай) людзі пачалі сяліцца ўздоўж старой Магілёўскай дарогі. Гэтак утварылася прадмесьце і Даўгабродзкая вуліца[3].

Доўгі Брод, паміж 1941 і 1944 рр.

У пачатку XX ст. Доўгі Брод уваходзіў у трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Даўгабродзкая (цяпер Казлова, частка вуліцы захавала гістарычную назву), 2-я Даўгабродзкая (часткова Чапаева), Мар’еўская (захавалася часткова), Берасьцянская (захавалася часткова), Залатагорская, Высокая (часткова Платонава), Цьвёрдая (не захавалася) вуліцы[4][5].

У наш час пра колішняе прадмесьце напамінае Даўгабродзкая вуліца (у 1967 року яе перайменавалі ў гонар Казлова, аднак у 1987 року паўднёвай частцы вуліцы вярнулі гістарычную назву).

Старыя адрасы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
  3. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 226.
  4. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  5. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994.
  6. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 251—252.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]