Драгічын
| Драгічын | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1452 | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Драгічынскі | ||||
| Насельніцтва: | 15 000 (2008) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1644 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225830 | ||||
| Аўтамабільны код: | 1 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°11′ пн. ш. 25°09′ у. д. / 52.183° пн. ш. 25.15° у. д.Каардынаты: 52°11′ пн. ш. 25°09′ у. д. / 52.183° пн. ш. 25.15° у. д. | ||||
|
Драгічын на мапе Беларусі
Драгічын
|
|||||
Драгі́чын — места ў Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Драгічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 15 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 110 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (лінія Берасьце — Гомель); на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Пінск.
Драгічын — магдэбурскае[1] места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Колішняя сталіца Давячораўскага графства.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1452. Мясьціна ўваходзіла ў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога зь Берасьця на Валынь. У 1450—1460-я князь пінскі Юры Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны зь сяла на карысьць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.
У 1552 згадваецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У пач. XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 яно ўпершыню згадваецца як Драгічын (у далейшым сустракаецца і форма Дарагічын[2]).
У 2-й пал. XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIІI ст. называўся графствам. У 1749 пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францішканскі кляштар. У 1778—1779 тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася местам[2]. У 2-й пал. XVIІI ст. існавала ратуша.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Драгічын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. Станам на 1849 тут было 98 будынкаў. Да 1886 году каля Драгічына збудавалі чыгуначнкю станцыю. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 280 дамоў (зь іх 140 жылыя), царкоўнапрыходзкая школа, 2 народныя вучэльні, лячэбніца. Напярэдадні Першай Сусьветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Драгічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 246 будынкаў.
У 1939 Драгічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіўся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 10 лістапада 1967 Драгічын атрымаў статус места.
- Мястэчка на старых здымках
Экалёгія [рэдагаваць]
Пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў сьпісе небясьпечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёньня пляма радыеактыўнага забруджаньня цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кілямэтровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[3]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XVIII стагодзьдзе: 1778 — 416 чал.[2]
- XIX стагодзьдзе: 1830 — 341 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 11, мяшчанаў-юдэяў 268, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 57[4]; 1849 — 167 чал.; 1878 — 1476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысьціянаў і 1300 юдэяў[5]; 1892 — 3475 чал.[6]; 1897 — 2258 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 — 1987 чал.; 1959 — 3,5 тыс. чал.; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[7]; 1993 — 15 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 15 тыс.; 2008 — 15 тыс.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў.
Мэдыцына [рэдагаваць]
Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і паліклініка.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць кінатэатар, дом культуры, дом творчасьці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтар моладзі «Спатканьне».
Мас-мэдыя [рэдагаваць]
Выдаецца раённая газэта «Драгічынскі веснік».
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Драгічына |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[9].
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл (1928)
- Царква Стрэчаньня Гасподняга (1863)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Капліца могілкавая
- Кляштар францішканаў (1749)
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінава, некалькі гадоў жыла пісьменьніца Эліза Ажэшка.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 312.
- ^ а б в Валерый Грынявецкі. Давячоравічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 568.
- ^ Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально- экономической ситуации. — Гомель, 2005. [1]
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ^ Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 150.
- ^ Драгічын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Дрогичин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Драгічын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 274.
- ^ Дрогичин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 150.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Драгічын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||