Дракула (фільм, 1992)
| Дракула | |
| Dracula | |
| Жанр | Фільм жахаў |
|---|---|
| Рэжысэр | Фрэнсіс Форд Копала |
| Сцэнарыст | Джэймз Харт |
| У ролях | Вайнона Райдэр, Кіяну Рыўз, Гэры Олдмэн, Энтані Хопкінз |
| Кампазытар | Войцэх Кіляр, Ані Ленакс |
| Апэратар | Майкл Бальгаўз |
| Дата выхаду | 1992 |
| Час | 128 хвілін |
| Краіна | ЗША |
| Бюджэт | 40 млн даляраў |
| Прыбытак | 215 млн даляраў |
| Профіль на IMDb | |
«Дракула» таксама вядомы як «Дракула Брэма Стокера» — фільм рэжысэра Фрэнсіса Форда Копалы, экранізація клясычнага гатычнага рамана Брэма Стокера. У галоўных ролях - Вайнона Райдэр, Кіяну Рыўз, Гэры Олдмэн і ляўрэат узнагароды «Оскар» Энтані Хопкінз.
Зьмест |
[рэдагаваць] Сюжэт
Фільм пацынаецца з эпізода, калі ў 1453 годзе Улад Дракула адпраўляецца на бітву з туркамі. Ён атрымоўвае перамогу, але туркі паслалі ў замак ілжывае паведамленьне аб яго сьмерці. У выніку жонка Дракулы Элізабэта сканчвае жыцьцё самагубствам.
Праз чатыры стагодзьдзі, Джонатан Харкер, агент нерухомасьці, прыязжае ў Трансыльванію, каб аформіць куплю для графа Дракулы. На вочы графу трапляе фотаздымак Вільгельміны Мюрэй, нявесты Джонатана, якая як дзьве кроплі вады падобна да Элізабэты. Пакінуўшы Харкера ў сваім замку ў акрузе Нявест, Дракула адплывае ў Ангельшчыну на «Дэметры» на сустрач зь Мінай…
[рэдагаваць] У ролях
- Гэры Олдман — граф Дракула
- Вайнона Райдэр — Міна Мюрэй, Элізабэта
- Энтані Хопкінз — прафэсар Абрагам Хельсінг, сьвятар Чэзарэ
- Кіяну Рыўз — Джонатан Харкер
- Рычард Грант — доктар Джэк Сьюард
- Кэры Элвіс — лорд Артур Холмвуд
- Біл Кэмпбэл — Кўінсі Морыс
- Сэдзі Фрост — Люсі Ўэстэнра
- Том Ўэйтс — Рэнфілд
- Моніка Бэлючы — нявеста Дракулы
- Мікаэла Бэрсу — нявеста Дракулы
- Флёрына Кендрык — нявеста Дракулы
[рэдагаваць] Узнагароды
- 1993 — Оскар — Лепшы мастак па касьцюмах
- 1993 — Оскар — Лепшыя гукавыя эфекты
- 1993 — Оскар — Лепшы грым
- 1993 — Оскар — Лепшы актор - Гэры Олдмэн
- 1993 — Оскар — Лепшыя касьцюмы - Айка Ісіёка
- 1993 — Оскар — Лепшы рэжысэр - Фрэнсіс Форд Копала
- 1993 — Оскар — Лепшы фільм жахаў
- 1993 — Оскар — Лепшы сцэнар - Джэймз Харт
фільм таксама намінаваўся на MTV Movie Awards за лепшы пацалунак (Гэры Олдмэн і Вайнона Райдэр).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Дракула (фильм, 1992) на сайце Internet Movie Database(анг.)
| Гэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |