Дранікі
Дра́нікі — страва беларускай кухні, невялікія праснакі з таркаванай бульбы ды мукі, з начыньнем або безь яго.
Цеста для дранікаў складаецца з таркаванай сырой бульбы, мукі і яек. У яго склад таксама могуць уваходзіць цыбуля, морква, сьмятана, сыракваша. У якасьці начынкі можа ўжывацца мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажацца на расьлінным алеі ці сьвіным тлушчы, пасьля чаго альбо адразу спажываюцца, альбо запякаюцца ў гаршчку з салам, сьмятанай, цыбуляй, грыбамі.
Дранікі зьяўляюцца адной з самых вядомых беларускіх страваў, аднак у беларускую кухню яны прыйшлі ў першай палове XIX стагодзьдзя зь нямецкай кухні пры пасярэдніцтве жыдоўскай, дзе яны вядомыя як «латкес». Пісьмовы рэцэпт (blinki kartoflane) упершыню падаецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830). Гэтая страва таксама вядомая ў нямецкай, чэскай, украінскай і летувіскай кухнях.
Зьмест |
Рэцэпты [рэдагаваць]
Дранікі беларускія [рэдагаваць]
Дранікі з морквай [рэдагаваць]
Дранікі на дражджах [рэдагаваць]
Дранікі ў соўсе са сьмятаны і салёных агуркоў [рэдагаваць]
Дранікі зь мясам [рэдагаваць]
Глядзiце таксама [рэдагаваць]
- Помнік драніку ў Корасьцені, Украіна
| Гэта — накід артыкула пра ежу і напоі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дранікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў