Драч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Драч

Драч, дзярка́ч, дзяргач[1] (па-лацінску: Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].

Пашыраны па ўсёй Эўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы. Даўжыня цела 18—27 см, маса 100—200 г. Афарбоўка сьветла-рыжая зь цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва). Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеньнем пустазельля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор’і. Увосені вельмі тлусты.

Аб’ект паляваньня. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Літаратура

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Драчсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах