Дровы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дровы

Дро́вы — сьсечаныя і расьпілаваныя часткі дрэваў, якія выкарыстоўваюцца для таго, каб паліць у печы, коміне альбо вогнішчы для атрыманьня цяпла і сьвятла. Большая частка дроваў мае форму палена.

Тэхналёгія вытворчасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камлі дрэваў і тоўстыя галіны пілуюць на кавалкі даўжынёй 40—60 см, якія пасьля расколваюць сякерай уздоўж на драбнейшыя кавалкі. Часам для гэтага працэсу выкарыстоўваецца адмысловая сякера, лязо якой мае форму кліна з вуглом прыкладна ў 30°.

Правільнай стойкай падчас сячэньня дроваў лічыцца такая, калі ногі расстаўленыя шырэй за плечы. Гэта прадухіліць ад пашкоджаньняў у выпадку промаху, няўдачнага ўдару альбо ламаньня сякеры.

Самымі «сьпякотнымі» лічацца дровы зь бярозы, а самымі халоднымі — з асіны.

Neumuehle firewood stacks.jpg

Беларускія традыцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарыхтоўкай дроваў зазвычай займаліся мужчыны. Лічылася, што у таго, хто першы сьсек дрэва на дровы да наступнай зімы, «жыцьцё будзе цяплейшым i багацейшым».

Час, на працягу якога займаліся нарыхтоўкай дроваў, называўся дрывасекам. Звычайна ён пачынаўся вясной, у сакавіку-красавіку, а скончваўся 22 кастрычніка — на Якуба-дрывасека — ахоўніка дрывасекаў. У пэўных мясцовасьцях дровы нарыхтоўвалі талакой.

Нарыхтоўкай дроваў забаранялася займацца ў пэўныя дні: на Каляды, на Саракі, у перадвелікодную пятніцу, у чацьвер на Траецкім тыдні, а таксама ў нядзелю і ў сьвяты. Таксама забаранялася секчы дровы пасьля заходу сонца. Зь відаў дрэваў забаранялася секчы рабіну, бузіну, асіну, шыпшыну, вішню. Таксама не дазвалялася секчы на дровы дрэва, у якое трапіла маланка альбо якое было вывернутае з коранем палчас навальніцы. Лічылася, што нарыхтоўка такіх дрэваў выклівае хворобу ці сьмерць кагосьці з жыхароў хаты.

Каб дзіця не нарадзілася з расьсечанымі вуснамі, цяжарнай жанчыне было неабходна пазьбягаць месцаў, дзе пілуюць і сякуць дровы. Падчас вясельляў жаніха часам прасілі пакалоць дровы, каб паказаць сваю спрытнасьць і гаспадарлівасьць.

Тое, як дровы гарэлі ў печы, сьведчыла пра будучае надвор’е: гараць з трэскам — будуць маразы; дрэнна распальваюцца, дымяць — да адлігі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дровысховішча мультымэдыйных матэрыялаў