Другая бітва пры Лепанта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Другая бітва пры Лепанта (альбо Мадонская бітва) адбылася ў жніўні 1500 году падчас вайны 1499—1503 гадоў паміж Аcманскае імпэрыяй і Вэнэцыянскай рэспублікай. Атаманы, якія выйгралі бітву пры Зончыё (першая бітва пры Лепанта/ бітва пры Сапіенца) у папярэднім годзе, ізноў атрымалі перамогу пад кіраўніцтвам адмірала Кемаля Рэйса.

У сьнежні 1499 году вэнэцыянцы атакавалі Лепанта ў надзеі вярнуць сябе тэрыторыі, згубленыя пасьля бітвы пры Зончыё. Флёт на чале з Кемалем Рэйсам выплыў з Кефалёніі і адбіў Лепанта ў вэнэцыянцаў. Атаманы заставаліся ў Лепанта з красавіка па травень 1500 году, дзе іх караблі былі адрамантаваныя 15000-ым войскам рамесьнікаў, якіх сагналі з усяго навакольля. Адсюль Кемаль Рэйс выплыў і бамбардыраваў вэнэцыянскія порты на высьпе Корфу (Керкіра), а ў жніўні 1500 году ізноў разграміў вэнэцыянскі флёт. З мора атаманы бамбардыравалі крэпасьць Мадон і захапілі вакольны горад. Пазьней у тым жа годзе Кемаль Рэйс уступіў у бой з вэнэцыянскім флётам блізу ўзьбярэжжа Карона і захапіў горад разам з вэнэцыянскай брыгантынай. Адсюль яго флёт накіраваўся да выспы Сапіенца і патапіў вэнэцыянскую галеру «Lezza». У верасьні 1500 году Кемаль Рэйс зрабіў напад на Ваюсу, а ў кастрычніку ён зьявіўся на мысе Санта Марыя, што на высьпе Лефкада, перад тым як скончыць кампанію і вярнуцца ў Стамбул у лістападзе.

Пасьля Мадонскае бітвы турэцкія флёт і войска хутка падавілі супраціў большасьці вэнэцыянскіх уладаньняў у Грэцыі.

Мадон і Карон, «два вокі Рэспублікі», былі згубленыя, а турэцкая кавалерыя рабіла рэйды, якія сягалі вэнэцыянскіх уладаньняў у паўночнае Італіі. У 1503 годзе Вэнэцыя ізноў змушана была шукаць міру, прызнаўшы ўсе турэцкія заваёвы.