Другая бітва пры Лепанта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Другая бітва пры Лепанта (альбо Мадонская бітва) адбылася ў жніўні 1500 году падчас вайны 1499—1503 гадоў паміж Аcманскае імпэрыяй і Вэнэцыянскае рэспублікай. Аттаманы, якія выйгралі бітву пры Зончыё (першая бітва пры Лепанта/ бітва пры Сапіенца) у папярэднім годзе, ізноў атрымалі перамогу пад кіраўніцтвам адмірала Кемаля Рэйса.

У сьнежні 1499 году вэнэцыянцы атакавалі Лепанта ў надзеі вярнуць сябе тэрыторыі згубленыя пасьля бітвы пры Зончыё. Флёта на чале з Кемаль Рэйсам выплыла з Кефалёніі і адбіла Лепанта ў вэнэцыянцаў. Аттаманы заставаліся ў Лепанта з красавіка па травень 1500 году, дзе іх караблі былі адрамантаваныя 15000-ым войскам рамесьнікаў, якіх сагналі з усяго навакольля. Адсюль Кемаль Рэйс выплыў і бамбардыраваў вэнэцыянскія порты на высьпе Корфу, а ў жніўні 1500 году ізноў разграміў вэнэцыянскую флёту. З мора аттаманы бамбардыравалі крэпасьць Мадон і захапілі вакольны горад. Пазьней у тым жа годзе Кемаль Рэйс уступіў у бой з вэнэцыянскае флётай блізу ўзьбярэжжа Карона і захапіў горад разам з вэнэцыянскай брыгантынай. Адсюль яго флёт накіраваўся да выспы Сапіенца і патапіў вэнэцыянскую галеру «Lezza». У верасьні 1500 году Кемаль Рэйс зрабіў напад на Ваюссу, а ў кастрычніку, ён зьявіўся на мысе Санта Марыя, што на высьпе Лефкада, перад тым як скончыць кампанію і вярнуцца ў Стамбул у лістападзе.

Пасьля Мадонскае бітвы турэцкія флёт і войска хутка падавілі супраціў большасьці вэнэцыянскіх уладаньняў у Грэцыі.

Мадон і Карон, «два вокі Рэспублікі», былі згубленыя, а турэцкая кавалерыя рабіла рэйды, якія сягалі вэнэцыянскіх уладаньняў у паўночнае Італіі. У 1503 годзе Вэнэцыя ізноў змушана была шукаць міру, прызнаўшы ўсе турэцкія заваёвы.