Другое пасланьне да Цімафея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кніга Новага Запавету

Другое пасланьне да Цімафея


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Друго́е пасла́ньне да Цімафе́я — адзін зь лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у сьпіс кніг Новага Запавету. Знаходзіцца пасьля Першага пасланьня да Цімафея й перад Пасланьнем да Тытуса.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урывак з другога пасланьня да Цімафея

Гэта самы апошні ліст апостала, ён напісаны зь няволі. Апостал быў паўторна арыштаваны, магчыма ў гэтым удзельнічаў нейкі каваль Аляксандар, які потым выступіў сьведкам абвінавачваньня. Пасьля першай часткі працэсу зыход для Паўла быў добрым, аднак апостал прадчуваў, што час ягонага жыцьця на зыходзе й ён атрымае сьмяротны прысуд.

Таму гэты ліст можна разглядаць як духоўны тэстамэнт Паўла. Апостал ня толькі настаўляе Цімафея, але просіць, замаўляе й моліць, разумеючы, што пасьля сьмерці Паўла Цімафею прыйдзецца працаваць самастойна без падтрымкі й абароны Паўла. З усіх пасланьняў Паўла гэтае ёсьць самае цеплае, пяшчотнае й жалобнае. Зь яго можна даведацца, што большасьць былых супрацоўнікаў пакінула Паўла, а некаторыя сталі адступнікамі. Нікто не рызыкнуў стаць на судзе ў якасьці сьведкаў абароны.

Павал наказвае Цімафею быць мужным і стойкім, бясстомна працаваць, паводле прыкладу Ісуса Хрыста й самога Паўла. Хрысьціянскага прапаведніка можна параўнаць як з воінам, гэтак і зь земляробам і атлетам. Ён павінен увесь час змагацца з гарэзіямі, якія пагражаюць зьнішчыць Царкву. Павал пакідае замест сябе Цімафея, дае яму настаўленьні наконт ягонай працы. Апостал падводзіць рысу свайго жыцьця й піша, што ён выканаў свой абавязак, як атлет на спаборніцтвах, ён адолеў забег даўжынёй у жыцьцё.

У заканчэньні ліста Павал паведамляе пра свае абставіны й просіць Цімафея хутчэй прыйсьці да яго. Ліст поўны пэўных дэталяў, імёнаў, шмат болі й журботы й адначасова й радасьці.

Час і месца напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта самае апошнае пасланьне з тых, якія дайшлі да нас. Яно было напісанае з Рыму, дзе Павал правёў апошнія дні свайго жыцьця.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне падзелена на 4 разьдзелы. Яно пачынаецца з пранікнёнай малітвы, у якой Павал заклікае Цімафея быць верным свайму Пану на прыкладзе Хрыста, Паўла й родных Цімафея. Апостал напамінае Цімафею аб неабходнасьці супрацьстаяць ілжэвучэньням. Павал прадказвае Цімафею, што ў апошнія часы наступіць падзеньне нораву, аднак, нягледзячы на посьпех ілжэвучэньняў, іх чакае пагібель. Таму Цімафей павінен быць асабліва цьвёрдым у вучэньні, якое ён атрымаў ад Паўла і якое згодна з Сьвятым пісаньнем, таму што яно зьяўляецца крыніцай праўды. Далей ідуць асабістыя настаўленьні й просьбы, якія прадстаўляюць духоўны тэстамэнт Паўла, у якім ён падводзіць вынікі свайго жыцьця й служэньня.

Кароткі плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прывітаньне (1:1—2)
  • Падзякі й словы падбадзёрваньня (1:3—2:13)
  • Парады й засьцярогі (3:1—4:5)
  • Падзеі апошняга часу (4:6—18)
  • Заключныя прывітаньні (4:19—22)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Райт Николас Томас. «Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий». ББИ, 2008 г., 168 с, ISBN 5-89647-193-9
  • Св. Феофан Затворник. «Толкование Пастырских посланий к Титу, к Тимофею». 864 с.
  • Джон Р. У. Стотт. «Второе послание к Тимофею», Библия говорит сегодня, 2004
  • Джон МакАртур «Толкование книг Нового Завета: 2-е послание Тимофею». Славянское Евангельское Общество, 2000 г., 240 с, ISBN 1-56773-030-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другое пасланьне да Цімафеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў