Другі Кантынэнтальны кангрэс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дэклярацыя незалежнасьці Джона Трамбула. На карціне выяўленыя пяць чалавек падчас рэдагаваньня тэксту Дэклярацыі ў 1776 годзе для Другога Кантынэнтальнага кангрэсу ў Філядэльфіі.
Другі Кантынэнтальны кангрэс (10 траўня 1775 — 1 сакавіка 1781) — зьезд дэпутатаў ад 13 амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі. Рашэньне аб скліканьні другога Кантынэнтальнага кангрэса было прынятае падчас першага Кантынэнтальнага Кангрэса ў 1774. Падчас работы другога Кантынэнтальнага Кангрэса прынімалі ўдзел 65 дэпутатаў ад усіх амэрыканскіх калёніяў, хоць прадстаўнікі ад Джорджыі далучыліся да Кангрэсу толькі 20 ліпеня. Фактычна другі Кантынэнтальны кангрэс узяў на сябе ролю нацыянальнага ўраду ў хадзе Вайны за незалежнасьць ЗША.