Друцкае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Друцкае княстваудзельнае княства 1216 ст. на ўсходніх землях сучаснай Беларусі.

Пасьля сьмерці полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча (1101) яго тры сыны падзялілі спадчыну так, што Давыд застаўся гаспадарыць у Полацку, Глеб — у Менску, Барыс — у Друцку. У 14 ст. Друцкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, і сягала ад Барысава да Воршы і ад Лукомля да Цяцерына (за сучасным Круглым). З канца 15 ст. асобныя часткі Друцкага княства пераймаліся сем’ямі Сапегаў, Гаштольдаў, Ямантовічаў, Гарнастаяў. Частка князёў Друцкіх перайшла пад уладу Маскоўскага княства (1508). Пасьля адміністрацыйнай рэформы ВКЛ (15651566) землі княства цалкам уключаны ў Аршанскі павет.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]