Дубай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубай
Герб Дубаю Сьцяг Дубаю
Дата заснаваньня: 9 чэрвеня 1833
Краіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
Эмір: Мугамад ібн Рашыд аль-Мактум[d]
Плошча: 4114 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 2 262 000 чал.
шчыльнасьць: 549,83 чал./км²
Часавы пас: UTC+4
Геаграфічныя каардынаты: 25°16′11″ пн. ш. 55°18′34″ у. д. / 25.26972° пн. ш. 55.30944° у. д. / 25.26972; 55.30944Каардынаты: 25°16′11″ пн. ш. 55°18′34″ у. д. / 25.26972° пн. ш. 55.30944° у. д. / 25.26972; 55.30944
Дубай на мапе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Дубай
Дубай
Дубай
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.dm.gov.ae/

Дубай (па-арабску: دبيّ‎, dubayy) — найбуйнейшы горад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, адміністрацыйны цэнтар эмірату Дубай. Эмірат разьмешчаны ў паўднёвай частцы Пэрсыдзкай затоцы на Арабійскім паўвостраве, і мае самую вялікую колькасьць насельніцтва й зьяўляецца другой па велічыні сухапутнай тэрыторыяй па плошчы з усіх эміратаў, пасьля Абу-Дабі[1]. Дубай і Абу-Дабі зьяўляюцца толькі двума эміратамі, якія маюць права вета на крытычныя пытаньні дзяржаўнай важнасьці ў заканадаўстве краіны[2]. Дубай разьмешчаны на паўночным узьбярэжжы эмірата.

Раньняе пісьмовае згадваньне пра Дубай адносіцца да 1095 году, а раньняе паселішча вядомае як горад Дубай датуецца 1799 годам. Аднак афіцыйнай датай заставаньня гораду лічыцца 1833 год, калі шэйх Мактум бін Буці Аль Мактум пераканаў 800 чальцоў племені Бані Яс, якія жылі ў тай частцы паўвострава, якая ў цяперашні час разьмешчаная ў Саудаўскай Арабіі, перасяліцца да Дубайскай затокі. Тэрыторыя знаходзілася пад уладаў гэтага клану, калі Вялікабрытанія ўзяла на сябе абарону Дубая ў 1892 годзе[3]. Ягонае геаграфічнае разьмяшчэньне зрабіла горад важным цэнтрам гандлю, і да пачатку XX стагодзьдзя Дубай быў важным портам у рэгіёне. У 1966 годзе ў эміраце была выяўленая нафта, пасьля чаго Дубай і эмірат Катар стварылі новую грашовую адзінку, каб замяніць рупі Пэрсыдзкага затокі. Разьвіцьцё нафтавага сэктару эканомікі прывяло да масавага прытоку замежнай працоўнай сілы, якая хутка пашырылася на 300%, а таксама прыцягнула міжнародныя нафтавыя кампаніі. Сучасны эмірат Дубай быў створаны пасьля таго, як Вялікабрытанія пакінула гэты раён у 1971 годзе, пасьля чаго Дубай разам з Абу-Дабі й чатырма іншымі эміратамі ўтворылі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У наступным годзе эмірат Рас эль-Хайма далучыўся да фэдэрацыі, у той час як Катар і Бахрэйн вырашылі застацца незалежнымі дзяржавамі. У 1973 годзе валютны зьвяз з Катарам была распушчаны, а дырхам ААЭ ўведзены на ўсёй тэрыторыі ААЭ. Зона свабоднага гандлю была пабудавана вакол порта Джэбэль-Алі ў 1979 годзе, што дазволіла замежным кампаніям мець неабмежаваны імпарт працоўнай сілы й экспарт капіталу. Вайна ў Пэрсыдзкім заліве ў 1990 годзе адмоўна паўплавала на фінансавы сэктар гораду, укладчыкі забралі свае грошы, а многія трэйдары адмовіліся ад свайго гандлю ў рэгіёне, але ў далейшым горад зьмяніў палітычны клімат і толькі квітнеў.

Сёньня Дубай ператварыўся ў глябальны горад і бізнэсовы цэнтар[4]. Нягледзячы на тое, што эканоміка Дубаю была пабудаваны на аснове нафтавай прамысловасьці, бізнэсовая мадэль эмірату значна падтрымлівае эканоміку, у выніку чаго ейныя асноўныя даходы ў цяперашні час атрымоўваюцца ад турызму, рэальнай нерухомасьці й фінансавых паслугаў, як у заходніх краінах[5]. Дубай ў апошні час прыцягвае ўвагу ўсяго сьвету сваімі інавацыйнымі буйнымі будаўнічымі праектамі й спартыўнымі мерапрыемствамі. Гэтая падвышаная ўвага высьветліла праблему з забесьпячэньнем працоўных правоў і правоў чалавека ў дачыненьні да ягонай у значнай ступені працоўнай сілы з Паўднёвай Азіі[6]. Рынак нерухомасьці Дубаю адзачыўся значным пагаршэньнем у 2008 і 2009 гадох у выніку сусьветнага эканамічнага спаду пасьля фінансавай крызы 2007—2010 гадоў[7].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Форт эль-Фагідзі, які быў пабудаваны ў 1799 годзе, цяпер музэй

Нягледзячы на тое, што каменныя прылады былі знойдзены ў многіх гарадох, але мала вядома пра раньніх жыхароў гэтай тэрыторыі, бо толькі некалькі старажытных паселішчаў было знойдзена[8]. Шматлікія старажытныя гарады ў гэтым рэгіёне зьяўляліся гандлёвымі цэнтрамі паміж усходнім і заходнім сьветамі. Рэшткі старажытных мангравых балотаў, датаваных 7000 годам да н. э., былі выяўленыя падчас будаўніцтва каналізацыйных лініяў паблізу Тэхналягічнага парку Дубаю. Тэрыторыя пакрылася пяском каля 5000 гадоў назад, калі ўзьбярэжжа адступіла унутр, стаўшы часткай берагавой лініі горада[9]. Вырабы керамікі папярэдняга даісламскага часу былі знойдзеныя ў гэтым месцы, якія датуюцца III і IV стагодзьдзямі. Да прыняцца ісламу, людзі ў гэтым рэгіёне пакланяліся паганцкаму богу Бажару[10]. Бізантыйская й Сасанідзкая імпэрыі, вялізныя дзяржавы таго часу, мелі вялізны ўплыў у гэтым рэгіёне, а Сасанідзкая імпэрыя нават кантралявала большую ягоную частку. Пасьля распаўсюджваньня ісламу ў рэгіёне ўлада Сасанідаў паслабела, а потым і зусім зьнікла й тэрыторыя сучаснага горада перайшла пад уладу Амэядзкага халіфату. Раскопкі музэю Дубаю ў раёне Эль-Джумайры выявілі некалькі артэфактаў пэрыяду панаваньня Амэядаў.

Раньняе пісьмовае згадваньне пра Дубай датуецца 1095 годам у «Кнізе геаграфіі» андалюска-арабскага географа Абу Абдула эль-Бакры. Купец штучнага жэмчугу Гаспэра Бальбі наведаў гэты раён у 1580 годзе й адзначыў горад, як месца здабычы жэмчугу для ягонай прамысловасьці[11]. З 1799 году на гэтым месцы існавала паселішча, вядомае як Дубай[12]. У пачатку XIX стагодзьдзя, Абу эль-Фаласа стварыў эмірат Дубай, які заставаўся залежным ад Абу-Дабі да 1833 году. 8 студзеня 1820 году, шэйх Дубаю й іншыя шэйхі ў рэгіёне падпісалі «Генэральную марскую дамову» з брытанскім урадам. У 1833 годзе, пасьля племянной варожасьці, дынастыя Аль Мактум пакінула сваю прарадзіму ля гораду Абу-Дабі й хутка заняла Дубай без супраціву[13].

Дубай патрапіў пад абарону Злучанага Каралеўства паводле «эксклюзіўнага пагадненьня» 1892 году, у якім Вялікабрытанія дамовіліся абараніць Дубай ад Асманскай імпэрыі. Дзьве катастрофы здарыліся ў горадзе на працягу 1800-х гадоў. Па-першае, у 1841 годзе, вылілася эпідэмія воспы ў населеным пункце Бар-Дубай, змушаючы жыхароў пераехаць на ўсход у горад Дэйр. Затым, у 1894 годзе, агонь ахапіў Дэйр і зьнішчыў большасьць дамоў[14]. Тым ня менш, геаграфічнае становішча горада працягвала прыцягваць гандляроў і купцоў з усяго рэгіёну. Да таго ж эмір Дубаю, імкнучыся прыцягнуць замежных гандляроў, зьнізіў падаткі на гандлёвую дзейнасьць, якія завабілі гандляроў Шарджу й Бандары Лінгі, якія на той час зьяўляліся асноўнымі цэнтрамі гандлю ў рэгіёне. Шмат пэрсыдзкіх гандляроў пераехала ў Дубай у гэтыя часы.

Геаграфічная блізкасьць Дубаю да Ірану дала важны штуршок да разьвіцьця гандлю. Горад Дубай быў важным портам захаду для замежных гандляроў, галоўным чынам тых з Ірану, многія зь якіх у рэшце рэшт пасяліліся ў горадзе. Да пачатку XX стагодзьдзя, гэта быў важны порт, ён быў вядомы за свой ​​экспарт жамчужанамі да 1930 году. Гандаль жамчужынамі значна скараціўся падчас Першай сусьветнай вайны, а потым і Вялікай дэпрэсіі ў 1930-х гадох. З развалам прамысловасьці жэмчугу, Дубай запаў у глыбокую дэпрэсію й многія жыхары галадалі альбо мігравалі ў іншыя часткі Пэрсыдзкай затокі.

Зь першых дзён з моманту свайго стварэньня, Дубай стала меў канфлікты з Абу-Дабі. У 1947 годзе пагранічная спрэчка паміж Дубаем і Абу-Дабі ў паўночным сэктары іхняй агульнай мяжы, перарос у вайну[15]. Аднак брытанцы, якія дзейнічалі як арбітражны бок, здолелі стварыць буфэрную мяжу, што прывяло да часовага спыненьня ваенных дзеяньняў[16]. Сеткі разьмеркаваньня электраэнэргіі, тэлефоннай сувязі, а таксама будаўніцтва аэрапорта было зьдзейсьнена ў Дубаі ў 1950-х гадоў, калі брытанцы перанеслі свае мясцовыя адміністрацыйныя памяшканьні туды з Шарджа[17]. Пасьля доўгіх гадоў дасьледаваньняў, пасьля таго як у суседнім Абу-Дабі былі зроблены буйныя знаходкі нафты, нафта была ў рэшце рэшт выяўлена й у Дубаі ў 1971 годзе, аднак і ў значна меншых колькасьцях, пасьля чаго горадам падаваліся ільготы для міжнародных нафтавых кампаніяў. Адкрыцьцё нафты прывяло да масіўнага прытоку замежных працоўных, у асноўным індыйцаў і пакістанцаў. У пэрыяд з 1968 па 1975 гады насельніцтва горада вырасла больш чым на 300%[18].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пустэльня ў эміраце Дубай

Дубай разьмешчаны на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і знаходзіцца прыблізна на 16 мэтраў вышэй за ўзровень мора. Дубай разьмешчаны непасрэдна ў Арабійскай пустэльні. Тым ня менш, тапаграфія Дубаю значна адрозьніваецца ад паўднёвай часткі ААЭ у тым, што большая частка пэйзажу горада адзначаецца пясковымі тыпамі пустэльняў, у той час як жвір дамінуе на большай частцы пустэльняў паўднёвага рэгіёну краіны[19]. Пясок складаецца ў асноўным з дробненай абалонкі й каралаў і такім чынам ёсьць вельмі чыстым і белым. На ўсходзе ад гораду, саланчаковыя прыбярэжныя раўніны, вядомая як сакба, саступаюць месца з поўначы на ​​поўдзень выдмам. Далей на ўсход выдмы ёсьць большымі і маюць адценьнем чырвонага аксыду жалеза.

Плоская пясковая пустэльня зьмяняецца на захадзе гарамі Хаджар, якія праходзяць уздоўж мяжы Дубаю з Аманам. Заходні ланцуг Хаджар мае засушлівы, вышчэрблены пэйзаж, чые горы падымаюцца да 1300 мэтраў у некаторых месцах. Дубай не мае натуральных рэкаў ці аазісаў, аднак, Дубай мае натуральную бухту, якая ёсьць досыць глыбокай для ўваходу ў яе вялікіх судоў. Дубай таксама мае некалькі водных крыніцаў на захадзе ў гарах эль-Хаджар. Бязьмежнае мора пясковых выдмаў ахоплівае большую частку паўднёвага Дубаю, і ў канчатковым выніку працягваецца ў пустэльні вядомай як Руб аль-Халі. Сэйсьмічна, Дубай знаходзіцца ў вельмі стабільнай зоне. Да бліжэйшай сэйсьмічнай нестабільнай зоны каля 200 км і наўрад ці ёсьць якія-небудзь сэйсьмічныя ўздзеяньні на Дубай[20]. Экспэрты таксама прагназуюць, што магчымасьці назіраньня цунамі ў рэгіёне таксама мінімальныя, таму што Пэрсыдзкая затока ня досыць глыбокая, каб выклікаць цунамі.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дубай мае вельмі гарачы сухі клімат. Лета ў Дубаі вельмі гарачае, ветранае й сухое, з высокай сярэдняй тэмпэратурай каля 40 °C, а ў начныя часы мінімум каля 30 °C. Большасьць дзён году ёсьць сонечнымі. Зіма цёплая з высокай сярэдняй тэмпэратурай ад 23 °C да мінімум 14 °C у начны час. Колькасьць атмасфэрных ападкаў, аднак, расьце ў апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў і дасягае зараз 150 мм у год[21].

 Кліматычныя зьвесткі для Дубаю 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 31 31 41 41 45 45 47 48 43 40 41 31 48
Сярэдні максымум t, °C 24,0 25,4 28,2 32,9 37,6 39,5 40,8 41,3 38,9 35,4 30,5 26,2 33,4
Сярэдняя t, °C 19,0 20,0 22,5 26,0 30,5 33,0 34,5 35,5 32,5 29,0 24,5 21,0 27,5
Сярэдні мінімум t, °C 14,3 15,4 17,6 20,8 24,6 27,2 29,9 30,2 27,5 23,9 19,9 16,3 22,3
Абсалютны мінімум t, °C 8 7 11 8 17 22 25 25 22 16 13 10 7
Норма ападкаў, мм 15,6 25,0 21,0 7,0 0,4 0,0 0,8 0,0 0,0 1,2 2,7 14,9 88,6
Крыніца: Dubai Meteorological Office

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дубайскі порт Джэбэль-Алі.

Эканоміка Дубаю ёсьць адной з самых хуткарослых эканомік сьвету[22]. Валавы ўнутраны прадукт гораду, як мяркуецца, складае каля 107 млрд даляраў ЗША, пры гэтым тэмп росту ў 2014 годзе складаў 6,1%[23]. Не зважаючы на тое, што шэраг асноўных элемэнтаў гандлёвай інфраструктуры гораду і эмірату былі пабудаваныя дзеля задавальненьня патрэбаў нафтавай прамысловасьці[24], прыбыткі ад нафты і прыроднага газу складаюць менш за 5% усіх прыбыткаў эмірату[5]. Мяркуецца, што Дубай здабывае ад 50 тысяч да 70 тысяч барэляў нафты штодзень[25] і значную колькасьць газу з марскіх радовішчаў. Доля эмірату ў агульных прыбытках краіны ад газу складае каля 2%. Запасы нафты Дубаю значна скараціліся і, як чакаецца, будуць вычарпаныя у хуткім часе. Усноўны ўнёсак у эканоміку гораду робяць нерухомасьць і будаўніцтва (22,6%)[26], гандаль (16%), прадпрымальніцтва (15%) і фінансавыя паслугі (11%)[27].

Зьнешнегандлёвы зварот Дубаю ў 2014 годзе складаў 362 млрд даляраў ЗША. У агульным аб’ёме гандлю імпарт займаў самую вялікую долю, дасягаючы 230 млрд даляраў, у той час як экспарт і рээкспарт у эмірат складаў 31 і 101 млрд даляраў ЗША адпаведна[28]. Да 2014 году Кітай стаў найбуйнейшым міжнародным гандлёвым партнэрам Дубаю, то бок агульны аб’ём гандлёвых плыняў склаў 47,7 млрд даляраў, падвысіўшыся на 29% у параўнаньні з 2013 годам. Індыя заняла другое месца сярод ключавых гандлёвых партнэраў места з таваразваротам у 29,7 млрд даляраў ЗША. А трэцім партнэрам сталіся ЗША, трымаючыся паказчыку ў 22,62 млрд даляраў ЗША. Сярод іншых значных гульцоў варта вылучыць Саудаўскую Арабію, Нямеччыну, Швайцарыю, Японію і Вялікабрытанію[28].

Гістарычна склалася так, што Дубай і суседняе места Дэйра, якое на сёньня ёсьць часткай гораду Дубай, былі важнымі портамі дзеля заходніх вытворцаў. Большасьць банкаўскіх і фінансавых цэнтраў новага гораду разьмяшчаліся ў раёне порту. Дубай захоўваў сваё значэньне як ключавы пункт на гандлёвым шляху на працягу 1970-х і 1980-х гадоў. Дубай дасюль мае свабодны гандаль золату і да 1990-х гадоў быў цэнтрам ажыўленага кантрабанднага гандлю[12] зьліткамі золата ў Індыю, дзе імпарт золата быў абмежаваны. Дубайскі порт Джэбэль-Алі, пабудаваны ў 1970-х гадох, мае самую вялікую пабудаваную гавань у сьвеце і займае сёмае месца ў сьвеце паводле аб’ёму кантэйнэрнага транспартаваньня[29]. Акрамя таго, Дубай таксама зьяўляецца цэнтрам галіны паслугаў, як то інфармацыйныя тэхналёгіі і фінансы, з адмысловымі свабоднымі зонамі па ўсім горадзе[30]. Дубай Інтэрнэт-Сіці поруч з Дубай Мэдыя-Сіці ёсьць часткай вольнай зоны TECOM, якая ёсьць аднім з такіх анклаваў, у склад якога ўваходзяць ІТ-кампаніі, як то HP, «Гугл», EMC Corporation, Oracle, «Майкрасофт», «Дэл» і IBM, а таксама сродкі масавай інфармацыі, як то MBC, CNN, «Брытанская вяшчальная карпарацыя», «Ройтэрз», Sky News і Associated Press. У дапасаваньне да гэтага існуюць розныя адмысловыя праграмы, рэсурсы і паслугі, якія падтрымліваюць рост стартапаў у Дубаі і дапамагаюць ім далучыцца да новых бізнэсовых магчымасьцяў[31].

Турызм і раздробны гандаль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дубайскі фантан ля Бурдж Халіфы прыцягвае ўвагу турыстаў дзякуючы сваім яскравым шоў.

Турызм зьяўляецца важным складнікам стратэгіі ўраду Дубаю падтрыманьня прытоку замежных грашовых сродкаў у эмірат. Турысты ў Дубай пераважна прывабліваюць дзякуючы шопінгу[32][33], але таксама праз наяўнасьць старажытных і сучасных славутасьцяў[34]. Паводле стану на 2018 год Дубай зьяўляецца чацьвёртым самым наведвальным горадам у сьвеце паводле колькасьці замежных наведвальнікаў. Поруч з тым, колькасьць хутка расьце, павялічыўшыся на 10,7% за апошнія часы[35]. У 2016 годзе горад прыняў 14,9 мільёнаў наведвальнікаў[36].

Дубай называюць сталіцай гандлю Блізкага Ўсходу[37]. Толькі ў Дубаі існуюць больш за 70 гандлёвых цэнтраў, у тым ліку найбуйнейшы ў сьвеце гандлёвы цэнтар Dubai Mall. Дубай таксама вядомы дзякуючы розным рынкам, які месьцяцца па абодва бакі ад рачулкі. Традыцыйна шагдлёвыя караблі з Усходняй Азіі, Кітаю, Шры-Ланкі і Індыі разгружаліся у портах Дубаю, а тавар зьяўляўся на мясцовых рынках. У горадзе таксама ёсьць мноства бутыкаў і ювэлірных крамаў. Дубай таксама называюць «Горадам золата», бо на Залатым рынку ў Дэйры налічваецца амаль 250 крамаў раздробнага гандлю золатам[38].

У Дубаі месьцяцца шмат паркаў, як то паркі Сафа, Мушрыф, Гамрыя ды іншыя. Кожны парк ёсьць унікальным, адрозьніваючыся адно ад другога. У парку Мушрыф збудаваныя дамы ў розных стылях сьвету. Наведвальнікі могуць азнаёміцца з архітэктурнымі асаблівасьцямі як звонку, гэтак і знутры кожнага дому. Сярод самых папулярных дубайскіх пляжаў ёсьць пляжы Ум-Сукейм, Аль-Мамзар, адкрыты пляж Джумэйра, Кітэ, Пляж Чорнага палацу і Каралеўскі астраўны пляжны клюб.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд на бізнэсовы раён Дубаю.

Дубай багаты на будынкі і збудаваньні розных архітэктурных стыляў. Многія сучасныя інтэрпрэтацыі ісламскай архітэктуры можна знайсьці тут дзякуючы росквіту будаўніцтва і архітэктурных інавацыяў у арабскім сьвеце ў цэлым і ў Дубаі, у прыватнасьці, пры падтрымцы ня толькі вядучых арабскіх альбо міжнародных архітэктурна-інжынэрных дызайнэрскіх фірмаў, як то Аль-Гашэмі і Aedas, але таксама ад лепшых кампаніяў Нью-Ёрку і Чыкага[14]. У выніку гэтага росквіту сучасная ісламская і сусьветная архітэктура была літаральна выведзеная на новыя ўзроўні ў галіне дызайну і тэхналёгіяў будаўніцтва хмарачосаў. Цяпер у Дубаі больш завершаных хмарачосаў вышынёй больш за 250 мэтраў чымсьці ў любым іншым горадзе сьвету. Кульмінацыйным пунктам была сканчэньне будаўніцтва ў 2010 годзе хмарачоса Бурдж Халіфы, якая зараз зьяўляецца самым высокім у сьвеце будынкам вышынёй 829,8 мэтраў. Праект Бурдж Халіфы грунтаваўся на традыцыйнай ісламскай архітэктуры. Будынак увасабляе сабой абстрактную вэрсію пустэльнай кветкі гімэнакалісу, якая паходзіць з рэгіёну Дубай[39].

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «United Arab Emirates: metropolitan areas». World-gazetteer.com.
  2. ^ «The Government and Politics of the Middle East and North Africa». D Long, B Reich. p.157
  3. ^ «Give me a break: stop knocking Dubai». London: Telegraph. 16 June 2011.
  4. ^ «The 2008 Global Cities Index». Foreign Policy.
  5. ^ а б Oil share dips in Dubai GDP. AMEInfo.
  6. ^ Mike Davis (2006) «Fear and Money in Dubai», New Left Review 41, pp. 47–68
  7. ^ «Job losses hasten property decline in Dubai but medium-long term outlook upbeat». Propertywire.com.
  8. ^ «History and Traditions of the UAE»
  9. ^ «The old...turned new». Gulf News.
  10. ^ Ibrahim Al Abed, Peter Hellyer (2001). «United Arab Emirates: A perspective». Trident Press. ISBN 978-1-900724-47-0.
  11. ^ «The Coming of Islam and the Islamic Period in the UAE». King, Geoffrey R.
  12. ^ а б «Dubayy». Encyclopædia Britannica. 2008
  13. ^ «United Arab Emirates» (PDF)
  14. ^ а б Luiza Karim. «Modernity and tradition in Dubai architecture». Al Shindagah.
  15. ^ «The UAE: Internal Boundaries And The Boundary With Oman». Archived Editions. Walker, J.
  16. ^ «The Middle East and North Africa». Schofield, C. p 175
  17. ^ «Dubai City». Melamid, Alexander. Jul 1989
  18. ^ «Historic population statistics» (PDF)
  19. ^ Simon Aspinall. «Environmental Development and Protection in the UAE».
  20. ^ «Far enough from the fault lines». The National
  21. ^ «Climate in Dubai across the year». Dubai Meteorological office.
  22. ^ «Dubai enters top five ranked fastest growing economies». The National.
  23. ^ «Dubai's gross domestic product is expected to reach US$107.1 billion, posting a growth rate of 6.1% in 2014 and exceeding Dubai government's estimates of 5%, according to Citibank». Zawya Thomson Reuters.
  24. ^ «Dubai – Overview». USA Today.
  25. ^ «Dubai's oil discovery and Dubai's debt». Moneycontrol.
  26. ^ «Dubai diversifies out of oil». AMEInfo.
  27. ^ «Prospects of Dubai Economic Sectors». Dubai Chamber of Commerce.
  28. ^ а б «Dubai's foreign trade steady at Dh1.331 trillion in 2014». Emirates 24/7.
  29. ^ «World Port Rankings – 2008». American Association of Port Authorities.
  30. ^ «Free Zone Authorities in Dubai». Business-Dubai.
  31. ^ «New report highlights Dubai's startup ecosystem». Trade Arabia.
  32. ^ «Bargain-hunting Fashionistas Descend onto Dubai». Dr.Shem.
  33. ^ «Shopping in Dubai». Shopping Galore in Dubai.
  34. ^ «104 Attractions in Dubai». Holiday Factors.
  35. ^ «The 20 most visited cities around the world in 2018». Business Insider.
  36. ^ «14.9 million overnight visitors for Dubai in 2016». Gulf News.
  37. ^ «Most Visited Cities In The World 2012». Forbes.
  38. ^ Krane, Jim (2009). «City of Gold: Dubai and the Dream of Capitalism». St. Martin's Press. — ISBN 978-0-312-53574-2.
  39. ^ «Design of Burj Khalifa». Burj Khalifa.
  40. ^ «Twinning agreement brings a taste of Spain to Dubai UAE – The Official Web Site – News». Uaeinteract.com.
  41. ^ «Dubai, Detroit ink sister-city accord UAE – The Official Web Site – News». Uaeinteract.com.
  42. ^ «Dubai, Granada discuss cooperation UAE – The Official Web Site – News». Uaeinteract.com.
  43. ^ «Los Angeles cultural body takes Dubai as sister city UAE – The Official Web Site – News». Uaeinteract.com.
  44. ^ «Dubai partners with the U.S. city of Phoenix UAE – The Official Web Site – News». Uaeinteract.com.
  45. ^ «Dynamic Busan – City Government – Sister Cities – Dubai». English.busan.go.kr

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]